На мінулым тыдні на асфальтабетонным заводзе ДРБУ-159 непадалёк ад вёскі Ізабеліна была ўрачыста адкрыта новая ўстаноўка па выпуску асфальту фірмы “Лінтэкс”.
“Абноўка” дарожным будаўнікам – вельмі даспадобы і дарэчы. Раней выпускам асфальту тут займаліся дзве састарэлыя ўстаноўкі агульнай магутнасцю 35 тон у гадзіну. Замежны сабрат “адной левай” заткнуў за пояс абедзве:... Читать далее
Новости
Асфальтавыя россыпы адкрыты ў Ізабеліна
І ў Кавалях могуць дыні расці!
Паверыш – а куды дзенешся?.. Паназіраеш, як ртутны слупок тэрмометра пад спякотнымі промнямі ўздымаецца амаль да 50-ці градусаў, як у палях вымахала пад тры метры (і працягвае расці) аматарка паўднёвай гарачыні кукуруза, як плечы без спецыяльнага “пячэння” на сонцы набылі выразна шакаладны колер – і нічога не застаецца, як паверыць... Читать далее
Першыя "тысячнікі" раёна
Лета няўмольна набліжаецца да завяршэння, а разам з ім рыхтуецца фінішаваць і галоўная справа гэтай пары года – жніво.
З’явіліся ў раёне і першыя “тысячнікі” – камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльных установак, якія запісалі на свой рахунак больш чым тысячу тон намалочанага, перавезенага, дасушанага збожжа. Іх па добрай традыцыі віншуе з... Читать далее
Высокім "Штылем"
У мінулую пятніцу ў 10.00 на гарадскім стадыёне стартавалі 17-я абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2010”. На працягу ўсяго дня жыхары Астраўца маглі назіраць і захапляцца прафесійным майстэрствам самых лепшых і самых віртуозных лесарубаў Гродзенскай вобласці.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 11 лясгасаў вобласці. Акрамя таго, былі запрошаны зборная каманды Мінскай вобласці і... Читать далее
Наламала бура дроў...
За мінулы тыдзень у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла некалькі тэлефонных званкоў ад жыхароў раёна з паведамленнямі аб наступствах моцнага ветру.
5 жніўня ў 9:29 старшыня Міхалішкаўскага сельскага Савета Г.І. Часнойць паведаміў, што ў вёсцы Маркуны на дах жылога дома звалілася дрэва. У выніку падзення было зламана... Читать далее
Падмаскоўе – у палоне спякоты і смогу
Невыносная гарачыня ў транспарце, дома і на рабоце, асфальт, які плавіцца пад нагамі… У такой абстаноўцы многія з расіян жывуць ужо другі месяц. І калі напачатку яны атрымлівалі задавальненне ад магчымасці пагрэцца пад цёплымі промнямі сонца, праз нейкі час стала зразумела, што і цяпло бывае празмерным.
Пра становішча, якое склалася ў... Читать далее
Аварыйныя выхадныя
Сапраўдны ўсплёск аварыйнасці адбыўся ў мінулыя выхадныя. За два дні адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльным уронам і адна аварыя з пацярпеўшымі.
У першым выпадку вадзіцель Літоўскай Рэспублікі на прыпынку каля Дома быту, рухаючыся заднім ходам, пашкодзіў аўтамабіль, які стаяў непадалёк. У другім выпадку вадзіцель грузавіка ў пункце пропуску “Катлоўка”, калі... Читать далее
Вада збірае ахвяры
Шэсць чалавек у нашым раёне сталі ахвярамі вады толькі ў адным месяцы – ліпені.
Незвычайна гарачае лета прымушае людзей шукаць паратунку ад нясцерпнай гарачыні ля рэчак і азёр. Як паказвае практыка, не заўсёды прахалода вады становіцца выратавальнай, часам наадварот – смяротна небяспечнай.
Толькі ў ліпені – самым гарачым месяцы гэтага лета —... Читать далее
Акуляры з астравецкай прапіскай
Добрая навіна: нарэшце ў Астраўцы з’явіўся магазін “Оптыка”, і цяпер па акуляры і кантактныя лінзы, фізраствор для іх і іншыя неабходныя тавары няма патрэбы ехаць у суседнія Ашмяны, Смаргонь ці яшчэ далей.
Новы магазін адкрыўся ў будынку цэнтральнай раённай бальніцы на першым паверсе, побач з рэгістратурай. Праўда, як расказала яго... Читать далее
О, спорт, – ты жыццё!
У мінулую сераду ў Астраўцы адбылося адкрыццё міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Барысавіч Шапіра, старшыня Беларускай асацыяцыі федэрацыі футбола Беларусі Генадзь Мікалаевіч Нявыглас, старшыня Астравецкага райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Прыемна адзначыць, што “сезон адкрыццяў” спартыўных аб’етаў у нашым раёне працягваецца.... Читать далее