Новости

16:02 / 21.07.2010

З "бронзай" вярнулася Насця Вайшнаровіч з Паўднёвай Карэі

2

З перамогай вярнулася з 21-й міжнароднай біялагічнай алімпіяды, якая праходзіла ў горадзе Чангвон, што знаходзіцца ў Паўднёвай Карэі, выпускніца гімназіі №1 г.п. Астравец Анастасія Вайшнаровіч.
Да гэтага Насця ўдзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі, дзе заваявала дыплом І ступені, пасля чаго была ўключана ў зборную каманду Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў... Читать далее

11:46 / 16.07.2010

Астравецкаму заводу "Радыёдэталь" – 40!

13 ліпеня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя саракагадоваму юбілею Астравецкага завода “Радыёдэталь”. Гэта сур’ёзны ўзрост як для чалавека, так і для прадпрыемства – узрост сталасці, калі пройдзена нямала і за плячыма ёсць багаты вопыт, і ў той жа час маладосці, бо наперадзе яшчэ доўгі... Читать далее

07:45 / 24.06.2010

Ніхто не забыты

Шэсцьдзесят дзевяць гадоў назад тысячы варожых куль пасыпаліся чорным дажджом і скаланулі мірнае неба Беларусі – пачалася Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня, у дзень смутку і ўсенароднай памяці аб загінуўшых воінах, у Міхалішках прайшоў мітынг каля помніка лётчыкам і авіятэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, што загінулі на Міхалішкаўскім аэрадроме ў першы... Читать далее

13:51 / 22.06.2010

Лісічкі просяць дапамогі

Пачаўся сезон збору і нарыхтоўкі грыбоў і ягад. І амаль адразу на тэлефон “гарачай лініі” Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сталі паступаць званкі. У грамадзян, якія тэлефанавалі, была адна просьба: “Спыніце “беспредел” і навядзіце парадак пры зборы лісічак. Збіраюць, а дакладней, зграбаюць усё падрад”.
Як паведаміў Уладзімір Марчанка,... Читать далее

13:34 / 17.06.2010

"Міс Астраўчанка-2010" – Маргарыта Рук

8

За ганаровы тытул "Міс Астраўчанка"  змагаліся:  Людміла Ярмак – цырульнік, майстар манікюру з камбіната бытавога абслугоўвання, Ганна Лапінская – медсястра Цэнтральнай раённай бальніцы,  Таццяна Рабянок – супрацоўніца райспажыўтаварыства, Анастасія Ляховіч з аддзела культуры і Маргарыта Рук – прадстаўніца аддзела архітэктуры.



Пасля дзвюх гадзін насычанага шоу і цікавай канцэртнай праграмы журы вынесла... Читать далее

14:47 / 15.06.2010

"Наша доктарка": як працуецца медработнікам на сяле

Звычайна, як толькі чалавек адчуў недамаганне, ён звяртаецца ў бальніцу да ўрачоў. У сельскіх жыхароў не заўсёды ёсць магчымасць дабрацца да Астраўца – і тады яны звяртаюцца на ФАПы. І многія жыхары лічаць сваіх фельчараў самымі лепшымі дактарамі. У вёсцы іх так і называюць “наша доктарка”, бо найчасцей ФАПамі загадваюць... Читать далее

11:52 / 25.05.2010

На фэст – у Гервяты

1

Паважаныя вернікі, прадстаўнікі ўлады, святары Астравецкага дэканату!
Прыход Святой Тройцы (вёска Гервяты) сардэчна запрашае ўсіх на фэст з нагоды галоўнага парафіяльнага свята – Святой Тройцы.
Свята распачнецца ў суботу, 29 мая, са святой імшы за дзяцей і моладзь.
У нядзелю, 30 мая, у 11.30 пачнецца канцэрт класічнай музыкі і спеваў у выкананні акадэмічнага... Читать далее

14:20 / 19.05.2010

Мая сям'я – маё багацце...

Маладыя людзі, уступаючы ў шлюб, заўсёды мараць пражыць у шчасці і каханні шмат гадоў. І добра, калі так адбываецца на самой справе.
Сямейны стаж нашых сённяшніх гасцей вялікі – таму мы і папрасілі іх падзяліцца сакрэтамі сямейнага жыцця. У гасцёўню “Візаві”, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і, які адзначаўся ў мінулую суботу, мы... Читать далее

14:47 / 18.05.2010

Сітуацыя: банкамат з'еў картку

Нахабна, нават цынічна забраў яе, нібы сваю! Не падавіўся і нават не папярхнуўся! Перад гэтым досыць доўга думаў – няйначай, “перажоўваў”, затым паведаміў, што не здольны яе распазнаць, а потым прапанаваў забраць, адвёўшы на гэты працэс толькі 15 секунд. Мне б гэтага часу хапіла, каб карту тую ён аддаў. Дык... Читать далее

08:10 / 17.05.2010

У падарунак – шыкоўныя сцэнічныя касцюмы

Мы ўжо дзяліліся са сваімі чытачамі радаснай навіной, што рэдакцыя “Астравецкай праўды” стала адным з пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой і была адзначана дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і каштоўным... Читать далее