Першыя "тысячнікі" раёна

1

Лета няўмольна набліжаецца да завяршэння, а разам з ім рыхтуецца фінішаваць і галоўная справа гэтай пары года – жніво.


З’явіліся ў раёне і першыя “тысячнікі” – камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльных установак, якія запісалі на свой рахунак больш чым тысячу тон намалочанага, перавезенага, дасушанага збожжа. Іх па добрай традыцыі віншуе з гэтай працоўнай перамогай райкам прафсаюза аграпрамысловага комплексу. І гэты год таксама не стаў выключэннем – з падарункамі і словамі віншаванняў на палі розных сельскагаспадарчых кааператываў выехалі старшыня прафсаюза АПК М.К. Грыцкевіч і бухгалтар І.Ф. Каспяровіч.
Першымі ў раёне намалацілі больш за тысячу тон зерня экіпаж камбайна “Лексіён-580” з СВК “Гервяты” бацька і сын В.М. Міцкевіч і Д.В. Міцкевіч. Неўзабаве да іх далучыліся іх землякі С.Л. Філімоненка і А.Э. Махнач, а таксама А.М. Субаткевіч і А.С. Часнойць, В.Ф. Дэнюш і П.Э. Нарэйка з СВК “Міхалішкі”.
А вось вадзіцелямі-тысячнікамі сталі: С.Л. Бернюкевіч, С.А. Мілашэвіч, Л.І. Бернюкевіч з СВК “Міхалішкі”, вадзіцелі СВК “Гервяты” Э.К. Бабойць, А.І. Гудойць, вадзіцелі СВК “Гудагай” Т.У. Налівайка, І.К. Бразінскі, А.В. Карвэцкі і вадзіцель СВК “Варняны” Я.Т. Казюль.
Падарункі таксама атрымалі і аператары сушыльных установак: С.М. Рукойць, П.Я. Пешка, А.С. Чайкін, В.А. Мілашэвіч з СВК “Міхалішкі”, а таксама В.З. Андрушкевіч і Я.С. Раткевіч – СВК “Гудагай”.
Віншуем герояў жніва!


Марына МАЦКЕВІЧ.