Падмаскоўе – у палоне спякоты і смогу

Невыносная гарачыня ў транспарце, дома і на рабоце, асфальт, які плавіцца пад нагамі… У такой абстаноўцы многія з расіян жывуць ужо другі месяц. І калі напачатку яны атрымлівалі задавальненне ад магчымасці пагрэцца пад цёплымі промнямі сонца, праз нейкі час стала зразумела, што і цяпло бывае празмерным.
Пра становішча, якое склалася ў Маскоўскай вобласці, чытачам нашай газеты расказала Данута Зверава, жыхарка падмаскоўнага горада Ступіна, якая, ратуючыся ад невыноснай спякоты, прыехала да родзічаў у Гудагай.


–Як даўно ў вас стаіць такая гарачыня?
–Напэўна, столькі ж, як і ў Беларусі. Толькі ў вас час ад часу дажджы ўсё ж праходзяць. У нас на працягу двух месяцаў дажджоў, можна сказаць, не было. Некалькі разоў здавалася, што вось-вось пачнецца навальніца: неба зацягне чорнымі хмарамі, падзьме вецер, зашапаціць лісце на дрэвах, упадзе пару кропель – і дождж скончыўся. І зноў суха і невыносная гарачыня.
–Як ратаваліся ад спёкі?
–За горадам у нас дача, большую частку часу праводзілі там. Свежае паветра, садавіна і гародніна з уласнага ўчастка, побач вада, добра дыхаецца і спіцца. У гарадской кватэры, ды яшчэ на дванаццатым паверсе, душна і горача. Большасць нашых знаёмых рабілі гэтак жа. Днём – у горадзе на рабоце, а начаваць ехалі на дачу.
Можна, канешне, ратавацца з дапамогай кандыцыянера – многія, дарэчы, так і робяць. Кандыцыянераў і вентылятараў цяпер у магазінах не знайсці – іх адразу ж разбіраюць. Парялярны кондиционеры Ставрополь. Але нягледзячы на тое, што рэч гэта зручная, карысці ад яе мала. Многія ўрачы сцвярджаюць, што кандыцыянер шкодны для здароўя. Таму мы ад яго адмовіліся.
–Вы былі падрыхтаваны да такіх анамалій надвор’я?
–Аказалася, што не. Хаця заўсёды чалавек верыць у тое, што ён гаспадар прыроды і застрахаваны ад розных непрадбачаных сітуацый.
–Тое, што цяпер адбываецца ў Расіі, з вашага пункту гледжання – што?
–Інакш, як стыхійнае бедства, гэта не назавеш. А веруючыя людзі кажуць: кара Божая.
Наша сям’я прыйшла да высновы, што 40-градусную гарачыню вынесці можна. Да яе прывыкаеш і жывеш, як і раней: ідзеш на работу, працуеш на дачы, адпачываеш. І гэта цябе не палохае.
А вось калі ноччу немагчыма заснуць, калі задыхаешся ад дыму, які дзень і ноч вісіць у паветры, становіцца страшна і пачынаецца паніка. Палёгка наступае толькі тады, калі змяняецца накірунак ветру – але гэта ненадоўга. Праз нейкі час усё зноў зацягвае смог – і ты не відаць нават суседняга дома. Жыць і працаваць у такім становішчы невыносна цяжка.
–Надоўга прыехалі ўБеларусь?
–Я і муж – у водпуску, у дзяцей канікулы. Таму, пакуль адпачынак не закончыцца, будзем у Беларусі. Гэтым лета мы тут ужо ў другі раз. У канцы ліпеня вярнуліся ў Ступіна, прабылі там каля тыдня, а потым прынялі рашэнне зноў прыехаць сюды. Адчувалі сябе дэзерцірамі, па меншай меры так глядзяць на нас суседзі. Тым не менш усе, у каго ёсць магчымасць, стараюцца вырвацца з абдымкаў спёкі і дыму і выехаць туды, дзе дыхаецца вальней. Канешне, калі б не водпуск і канікулы, то і мы жылі б там, хадзілі б на работу – як гэта робяць мільёны расіян.
–А што наконт прагнозаў?
–Пакуль што спёка стаіць страшная і калі тэмпература пачне зніжацца, прадказаць не могуць нават сіноптыкі.
А што датычыцца барацьбы з пажарамі, якія бушуюць у некалькіх абласцях Расіі, то ўсе спадзяюцца, што ў хуткім часе з імі ўдасца справіцца.


Алена ЯРАШЭВІЧ.