Наламала бура дроў...

За мінулы тыдзень у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла некалькі тэлефонных званкоў ад жыхароў раёна з паведамленнямі аб наступствах моцнага ветру.


5 жніўня ў 9:29 старшыня Міхалішкаўскага сельскага Савета Г.І. Часнойць паведаміў, што ў вёсцы Маркуны на дах жылога дома звалілася дрэва. У выніку падзення было зламана 10 лістоў шыферу.
У той жа дзень у 10:10 ад інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі СВК «Міхалішкі» стала вядома, што моцным ветрам быў сарваны шыфер з гаражоў майстэрань, якія належаць гэтай гаспадарцы. У выніку былі пашкоджаны латы будынка і сарваны 93 лісты шыферу.
У нядзелю, 8 жніўня ў 14:16 ад жыхара дома №17 па вуліцы Валадарскага паступіў сігнал аб тым, што затоплена падвальнае памяшканне цэнтральнага пад’езда яго дома. Такое ж становішча назіралася і ў дамах №49 і 65. На месца надзвычайнай сітуацыі былі накіраваны прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле інфармацыі дзяжурнага ЖКГ, затапленне ў гэтых дамах ліквідавана.



Эдуард МАЛЫШКА.