07:22 / 21.09.2011

Са склада Астравецкага райспажыўтаварыства выкрадзена адзенне на суму 5 мільярдаў рублёў

КРАДЗЕЖ ГОДА?
Менавіта так можна назваць зладзейскі “налёт” – па-іншаму назваць гэтую падзею складана – у ноч на нядзелю на склад Астравецкага райспажыўтаварыства.
Каля 23 гадзін 17 верасня трое невядомых залезлі на тэрыторыю складоў Астравецкага райспажыўтаварыства, дзе яны звязалі вартаўніка гэтай арганізацыі. Пасля гэтага злодзеі перапілілі дужкі двух навясных замкоў і спакойна... Читать далее

15:07 / 20.09.2011

Працягваецца падпіска на "Астравецкую праўду"

Увосень, як вядома, клопатаў восем: і буракі, і бульба, і прыпасы на зіму, і пачатак новага навучальнага года з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі…
Але верасень скончыцца – а з ім і агародна-нарыхтовачныя клопаты. І надыдуць доўгія і нудныя асеннія вечары…
Якія так прыемна бавіць у цёплай кампаніі з добрым сябрам, з... Читать далее

14:44 / 20.09.2011

Беларускія пагранічнікі сталі першымі ў міжнародных спаборніцтвах па біятлону

У перыяд з 9 па 11 верасня на базе каледжа Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі па ініцыятыве латвійскага боку ў горадзе Разэкнэ адбыліся VI міжнародныя спаборніцтвы кінолагаў і іх сабак па біятлону. Удзел у спаборніцтвах прымалі 33 удзельнікі з 12 каманд з трох дзяржаў: 10 каманд былі латвійскімі і па адной... Читать далее

13:22 / 19.09.2011

Удзельнічайце ў новым конкурсе "Астравецкай праўды"!

Вы, напэўна, заўважылі, што нечакана, як і ўсё ў жыцці, надышла восень. Галоўнай прыкметай якой з’яўляецца пачатак новага навучальнага года. І таму чарговы фотаконкурс мы вырашылі прысвяціць менавіта школе і назвалі яго “Школьная пара”.
Дасылайце на конкурс свае фотаздымкі на працягу верасня. З 1 кастрычніка на сайце газеты "Астравецкая праўда" www.ostrovets.by... Читать далее

08:53 / 19.09.2011

Своечасовасць правядзення восеньскай сяўбы ў многім вызначае канчатковы вынік

Жыццё селяніна – спрадвечная чарада работ: пасей, прапалі, падкармі, накасі, высушы, звязі, абмалаці і… зноў пасей. І кожны раз крок у крок за земляробам ідзе па ягонай не асабліва ўрадлівай ніве поўнае зайздрасці надвор’е – сочыць, каб, барані Бог, не было селяніну занадта лёгка. І як толькі той, гледзячы на... Читать далее

07:25 / 19.09.2011

Чым закончылася рыбалка для двух жыхароў Астравецкага раёна?

Гэтая гісторыя адбылася летась нічым не адметным познім восеньскім вечарам, калі двое жыхароў вёскі Быстрыца Астравецкага раёна вырашылі парыбачыць на Віліі, якая працякае побач.
І сталі б яны аднымі са шматлікіх рыбаловаў, што бавяць вольны час на беразе з вудай і мараць аб добрай паклёўцы, калі б не цяга да хуткай... Читать далее

07:25 / 19.09.2011

Бульба – як буракі, буракі – як валуны, а кукуруза – да неба...

БУЛЬБА
Яе сярэдняя ўраджайнасць у гаспадарцы складае 290 цэнтнераў, а гэта паказчык з разраду салідных – яшчэ адносна нядаўна столькі давалі хіба што кармавыя караняплоды.
–І тым не менш сёлетні ўраджай не рэкордны, – гаворыць галоўны аграном СВК “Гервяты” Аляксандр Вацлававіч Габрукевіч. – Два гады таму на першым участку мы сабралі па... Читать далее

15:16 / 16.09.2011

Дарога да святыняў Таісы Сямёнавай

1

Трапіць у Навукова-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, якая на працягу васямнаццаці гадоў адпраўляецца ад Мінскага кафедральнага Свята-Духавага сабора па абласцях, раёнах, ад храма да храма ў чарговую сталіцу Дня беларускага пісьменства, было маёй запаветнай марай. І сёлета Гасподзь спадобіў яе ажыццявіць.
Як расказаць пра ўсё ўбачанае, зведанае, пачутае, не зыбыўшыся важнага,... Читать далее

14:32 / 16.09.2011

18 верасня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі лясной гаспадаркі

Упэўнена, што многія замежныя госці, якія хоць аднойчы наведвалі Беларусь, былі прыемна здзіўлены нашымі ляснымі багаццямі. Што можа быць лепш, чым прагуляцца па сасновым бары ці дубовым гаі ў спякотны летні дзень? Хоць лес сёння – гэта не толькі крыніца кіслароду, любімае месца адпачынку людзей, прытулак для птушак і звяроў,... Читать далее

13:49 / 16.09.2011

Валанцёры атрада "Прамень" зрабілі падарункі дзецям, абдзеленым бацькоўскай увагай

У пачатку верасня прайшла акцыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа “Падарунак да школы”. Кожны жадаючы мог дапамагчы дзецям, якія маюць патрэбу ў гэтым. У выніку падчас акцыі валанцёры сабралі 219 адзінак тавараў (адзення, абутку, канцылярскіх прылад) на агульную суму 3 148 300 рублёў. У скарбонку Чырвонага Крыжа было ахвяравана 58900 рублёў.
Пасля... Читать далее