Удзельнічайце ў новым конкурсе "Астравецкай праўды"!

Вы, напэўна, заўважылі, што нечакана, як і ўсё ў жыцці, надышла восень. Галоўнай прыкметай якой з’яўляецца пачатак новага навучальнага года. І таму чарговы фотаконкурс мы вырашылі прысвяціць менавіта школе і назвалі яго “Школьная пара”.
Дасылайце на конкурс свае фотаздымкі на працягу верасня. З 1 кастрычніка на сайце газеты "Астравецкая праўда" www.ostrovets.by пачнецца галасаванне, вынікі якога і вызначаць аднаго з пераможцаў. Другога па традыцыі назаве калектыў рэдакцыі.
Чакаем ад вас цікавых фотаздымкаў аб буднях і святах школьнага жыцця!