Беларускія пагранічнікі сталі першымі ў міжнародных спаборніцтвах па біятлону

У перыяд з 9 па 11 верасня на базе каледжа Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі па ініцыятыве латвійскага боку ў горадзе Разэкнэ адбыліся VI міжнародныя спаборніцтвы кінолагаў і іх сабак па біятлону. Удзел у спаборніцтвах прымалі 33 удзельнікі з 12 каманд з трох дзяржаў: 10 каманд былі латвійскімі і па адной камандзе прыбылі з Літвы і Беларусі.


Каманда з нашага боку складалася з намесніка начальніка аддзялення спецыяльных мерапрыемстваў В.І. Лінга, кантралёраў 1 катэгорыі-інструктара аддзялення спецыяльных мерапрыемстваў кіналагічнага цэнтра В.І. Стэфаноўскага і Р.П. Страшкевіча, начальніка аддзялення вучэбнай заставы кіналагічнага цэнтра С.А. Цімошчанка і тэхніка ўзвода забеспячэння кіналагічнага цэнтра Д.В. Пархановіча. Трэба адзначыць, што спаборніцтва прайшло на высокім узроўні – гэтаму ўплывала добрая падрыхтоўка ўдзельнікаў, а таксама сяброўскае стаўленне гаспадароў да іншаземных гасцей.
Па выніках спаборніцтва наша каманда заняла першае агульнакаманднае месца, апярэдзіўшы каманду Латвіі на 14 секунд. У асабістым заліку нашы прадстаўнікі таксама паказалі сябе годна: з 33 удзельнікаў мерапрыемства В.І. Лінг з бельгійскай аўчаркай Амур заняў першае месца, Р.П. Страшкевіча стаў пятым, В.І. Стэфаноўскі – восьмым.


Прэс-служба Смаргонскай пагранслужбы.