У гэты дзень на пункце пропуску “Гудагай-1” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні пры аглядзе цягніка №147 “Масква – Калінінград”, які ехаў з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку, знайшлі 6,5 кілаграмаў цыгарэт россыпам. “Нічыйны” тавар з акцызнай маркай Расійскай Федэрацыі знаходзіўся ў купэ №9 вагона №8 у спецыяльна абсталяваным... Читать далее
На пытанні адкажа намеснік старшыні Лідскага міжраённага камітэта дзяржкантролю
20 верасня 2011 года ў Астравецкім раёне будзе праводзіцца прыём грамадзян па асабістых пытаннях з 11 да 13 гадзін з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» намеснікам старшыні Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Ігарам Аляксандравічам ЛОПУЦЕМ.
Тэлефон «прамой лініі» 26-0-72.
Прыём будзе весціся ў будынку Астравецкага райвыканкама.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне: 21-6-10.
Кіраўніцтва спраў... Читать далее
Чарговы раунд інтэлектуальных баёў адбудзецца 19 верасня
Па традыцыі менавіта ў трэці панядзелак месяца адбудзецца дзесяты тур раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”.
Час і месца сустрэчы раённых інтэлектуалаў ранейшыя – Дом культуры “Галактыка”, 17.30.
Дарэчы, прыйсці на сустрэчу могуць не толькі “знатакі” – члены каманд-удзельніц, але і ўсе жадаючыя – у якасці гледачоў і балельшчыкаў. Вядома,... Читать далее
Валюта з'явілася, чэргі зніклі
У сераду пасля таргоў на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы, у выніку якіх курс долара спыніўся на адзнацы ў 8 600 беларускіх рублёў, у абменных пунктах банкаў нарэшце з’явілася валюта.
Нягледзячы на прагноз, што долары, еўра і іншыя плацёжныя сродкі пачнуць прадавацца ў абменніках праз 2-3 дні пасля сесіі, валюту сталі... Читать далее
"Прамая лінія" з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва
У пятніцу, 16 верасня, адбудзецца “Прамая лінія” жыхароў Астравеччыны з начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Люцыяй Іванаўнай ЛЯХ.
У гэты дзень з 10-00 да 12-00 можна патэлефанаваць Люцыі Іванаўне па нумары 21-3-23 і атрымаць адказы на цікавячыя вас пытанні. Читать далее
Семінар ідэалагічнага актыву прайшоў у Гродне
Aбласны семінар ідэалагічнага актыву, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні ідэалагічнай работы на сучасным этапе, прайшоў на мінулым тыдні ў Гродне. На семінар запрашаліся намеснікі старшынь гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні ідэалагічнай работы, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, прадстаўнікі абласных і раённых сродкаў масавай... Читать далее
Успаміны пра лета: Крымскі адпачынак
Крым, што б там пра яго ні гаварылі, вабіць сваёй прыгажосцю. Толькі тут побач можна знайсці лес, стэп, горы і мора. Прыгажосць – не адвесці вачэй! Таму і цягне туды штогод.
Эх, дарогі…
Адзінае, што кожны раз псуе настрой – гэта ўкраінскія дарогі. Хаця сёлета мы былі прыемна здзіўлены тым, што нарэшце... Читать далее
"Паўночны вектар Гродзеншчыны": смаргонскі варыянт
Напрамак “Паўночнага вектара Гродзеншчыны”, які ў мінулым годзе паспяхова стартаваў у Ашмянах, сёлета змясціўся на Смаргонь: менавіта ў гэтым суседнім горадзе ў мінулую суботу прайшла рэгіянальная выстава-кірмаш трох паўночных раёнаў Гродзенскай вобласці – Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага — і міжнародны эканамічны форум “Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва”. Старт чарговаму этапу... Читать далее
У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Слабодцы загінуў чалавек
Познім вечарам 9 верасня вадзіцель велікагрузнай аўтамашыны, грамадзянін Польшчы, 1975 года нараджэння, ехаў да пункта пропуску “Катлоўка”. Але ў вёсцы Слабодка Трокеніцкага сельсавета на прамым участку дарогі наехаў на пешахода, які раптоўна выскачыў з абочыны дарогі на праезджую частку – якраз насустрач аўтамабілю. Як пасля высветлілася, гэта быў непрацуючы грамадзянін... Читать далее
Высокая адзнака дадзена рабоце Астравецкага лясгаса
На рэспубліканскім семінары з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ўсіх лесагаспадарчых аб’яднанняў рэспублікі па добраўпарадкаванню тэрыторый і стварэнню дэндрапаркаў у лясной гаспадарцы, які адбыўся на базе ДЛГУ “Астравецкі лясгас” на мінулым тыдні, намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут даў высокую адзнаку рабоце нашага лясгаса. Удзельнікам семінару была прапанавана цікавая і... Читать далее