Працягваецца падпіска на "Астравецкую праўду"
Увосень, як вядома, клопатаў восем: і буракі, і бульба, і прыпасы на зіму, і пачатак новага навучальнага года з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі…
Але верасень скончыцца – а з ім і агародна-нарыхтовачныя клопаты. І надыдуць доўгія і нудныя асеннія вечары…
Якія так прыемна бавіць у цёплай кампаніі з добрым сябрам, з якім можна і пагутарыць, і паспрачацца – але без рукапрыкладства, і параіцца, і пажартаваць, і нешта новае даведацца – а нешта і самому расказаць, падзяліцца запаветным…
Мы спадзяемся, што менавіта такім сябрам – дакладней, сяброўкай – для вас з’яўляецца раённая газета “Астравецкая праўда”. І каб не застацца без яе ў асеннія і зімовыя дні і вечары, паспяшайцеся на пошту ці да паштальёна і аформіце падпіску на наступны квартал.
І будзем сябраваць і надалей!