Добро пожаловать в Островец!

14:46 / 14.06.2011

Вызначаны лепшыя механізатары Астравецкага раёна

Падведзены вынікі раённага этапу абласнога спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і пасеве сельскагаспадарчых культур, якое штогод праводзяць упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання  райвыканкама, аддзел па справах моладзі і райкам БРСМ.
Пераможцамі гэтага спаборніцтва станавіліся ўдзельнікі, якія найбольш якасна і прадукцыйна выканалі шэраг вясенне-палявых работ – узорванне, унясенне арганічных... Читать далее

14:29 / 14.06.2011

Cтаршыня праўлення Белспажыўкааперацыі адкажа на пытанні жыхароў Астравеччыны

1

16 чэрвеня на пытанні жыхароў раёна адкажа старшыня праўлення Белспажыўкааперацыі Сяргей Дзмітрыевіч СІДЗЬКО.

У гэты дзень з 11 да 12 гадзін Сяргей Дзмітрыевіч будзе дзяжурыць на «Прамой лініі» – патэлефанаваўшы па нумару 23-8-71, можна задаць яму пытанні, якія тычацца дзейнасці спажыўкааперацыі ў нашым раёне.
--------------------------------------
А з 12 да 13 гадзін С.Д. Сідзько... Читать далее

14:27 / 14.06.2011

Пытанне рэпарцёру: ці можна ў горадзе трымаць пасеку

У рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка Астраўца А.В. Прохарава і пацікавілася: “Ці можна ў горадзе на шасці сотках прысядзібнага ўчастка трымаць пасеку з дваццаці пчаліных вуллёў?”.
Па адказ на пытанне мы звярнуліся да галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ганны Вітольдаўны Пашук. І вось што даведаліся:
–Згодна з тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі... Читать далее

14:21 / 14.06.2011

"Смецце на дарозе" – аўтарскі ракурс Алены Ярашэвіч

1

Надвор’е ў гэты дзень выдалася цёплае і сонечнае. Такім жа быў і настрой. І здавалася, нішто і ніхто яго сапсаваць не можа.
Узяўшы фотакамеру і сумку з нататнікам, ручкай і вялікай колькасцю дробязяў, сабралася па рэдакцыйным заданні ў летнік “Ластаўка”.
Дарога да Гудагая, хаця і ехалі, не перавышаючы дазволеную хуткасць,  праляцела як... Читать далее

14:15 / 14.06.2011

“Чэлсі” і “Барселона” згулялі ў Астраўцы

Страсці кіпелі, напружанне нарастала з кожнай хвілінай, і нават спёка, якая падымала рыскі тэрмометра вышэй і вышэй, не магла спыніць азарт на гарадскім стадыёне. Гэта і не дзіўна:  на поле выйшлі “Чэлсі”, “Барселона”, “Факел” і іншыя футбольныя каманды. Прапусціць такое відовішча было проста немагчыма.
Канешне, у Астраўцы не праходзілі  Ліга... Читать далее

14:06 / 14.06.2011

Ваенна-патрыятычны летнік: гульня ў армію

Толькі  пачаліся  доўгачаканыя канікулы, як юнакі, што закончылі дзясятыя класы, сталі збіраць рукзакі. Сёлета ім не прыйшлося думаць, дзе правесці пачатак лета, – для іх у “Ластаўцы” былі запланаваны ваенна-палявыя зборы.
Ужо другі год запар першая змена ў гэтым дзіцячым летніку пачынаецца менавіта з абаронна-патрыятычнага лагера. Праўда,  доўжыцца яна  не 18... Читать далее

13:49 / 14.06.2011

Гарачыя пытанні – кампетэнтныя адказы

На працягу двух тыдняў у аддзеле адукацыі працаваў тэлефон “гарачай лініі” – кожны жадаючы мог атрымаць кампетэнтны адказ на свае пытанні ад намесніка начальніка аддзела адукацыі Наталлі Вікенцьеўны Баніцэвіч.
Самыя актуальныя  мы змяшчаем на сайце "Астравецкай праўды".
– Якім чынам сёлета будзе праходзіць прыём дзяцей у першыя класы, калі ім на першага верасня... Читать далее

10:52 / 14.06.2011

Мастак Мікалай Карнілаў завітаў на Астравеччыну

Даўно ў гасцёўню “Званы госць”, якая працуе пры Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, не заглядваў мастак міжнароднага ўзроўню.
5 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Каракалпакіі, мастаком, пісьменнікам, журналістам, прафесарам усходніх культур, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва народаў свету”, заснавальнікам галерэі “Никор”  ( г. Масква ) Мікалаем Ізосімавічам Карнілавым.
Мікалай Ізосімавіч... Читать далее

16:38 / 13.06.2011

Астравецкія фермеры з мінскай прапіскай

1

Восем гадоў назад пералік суб’ектаў гаспадарання Астравеччыны папоўніўся новым сельскагаспадарчым прадпрыемствам – у вёсцы Ізабеліна калгаса “Чырвоны Кастрычнік” на базе былой птушкафабрыкі, якая да таго часу перастала існаваць, а пабудаваная незадоўга да таго матэрыяльная база прыходзіла ў заняпад, была створана фермерская гаспадарка “Астравецкая”, дзе заняліся новай для сябе і для... Читать далее

14:42 / 10.06.2011

Аб пратэрмінаваных прадуктах, якія выяўлены ў астравецкіх магазінах

Спецыялісты санітарнай эпідэміялагічнай службы раёна рэгулярна праводзяць праверкі, наведваюць гандлёвыя аб’екты і ў 100 працэнтах выяўляюць парушэнні санітарных правіл. І першае месца сярод выяўленых парушэнняў можна з упэўненасцю аддаць рэалізацыі пратэрмінаванага тавару.
Прадпрыемствы-вытворцы ўказваюць тэрмін годнасці не толькі для гандлю, але і для нас, пакупнікоў. Напрыклад, за студзень-красавік гэтага года ў... Читать далее