Заданне апошняга, 47 тура, па меркаванні ўсіх удзельнікаў, якія даслалі адказы, было вельмі лёгкім – але так, шаноўныя даследчыкі гістарычных мясцін Астравеччыны, і было задумана.
Па-першае, за цэлы год, што праходзіў конкурс, тыя, хто не прапускаў ні аднаго задання, мабыць, стаміліся. А па-другое, часта пра тое, што знаходзіцца пад самым носам, мы ведаем менш за ўсё. Читать далее
Конкурс «Пазнай Астравеччыну»
З заданнем 46 тура справіліся ўсе, хто даслаў у рэдакцыю адказы, якія, як заўсёды, былі дапоўнены фотаздымкамі і відэа. Читать далее
Чарговы тур конкурсу стаў адным з самых нешматлікіх па колькасці ўдзельнікаў – адгукнулася толькі 6 чалавек. Але і заданне было досыць складаным. Читать далее
Чарговае заданне конкурсу не стала моцным арэшкам для нашых пастаянных удзельнікаў: велічная капліца на могілках у Міхалішках відаць нават з Полацкага тракту і, мусіць, многія цікаўныя падарожнікі збочвалі з дарогі, каб паглядзець, што ж гэта за будынак. А тое, што на конкурсным здымку ён паказаны ў ранейшым, занядбаным стане, таксама нікога не ўвяло ў зман. Читать далее
Заданне чарговага тура было прадказальна лёгкім – Гудагайскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У храме знаходзіцца вядомы шматлікімі ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай. Наўрад ці ёсць на Астравеччыне чалавек, які хоць аднойчы не пабываў тут. А тое, што на фота не сам касцёл, а званіца каля яго, канкурсантаў у зман не ўвяло. Але для многіх стала нагодай пашукаць у розных крыніцах звесткі пра гісторыю мястэчка, касцёла, цудатворную ікону – а гэта і ёсць галоўная мэта конкурсу. Читать далее
Напярэдадні 7 лістапада мы прапанавалі канкурсантам пазнаць, дзе знаходзіцца помнік, што на здымку, і каму ён устаноўлены. На жаль, некаторыя ў пытанні «Дзе гэта? Што гэта?» пачулі толькі першую частку, правільна адказаўшы, што помнік устаноўлены ў вёсцы Быстрыца. А вось каму, даведацца не змаглі ці не схацелі, адказвалі агульнымі словамі: загінулым землякам, героям. Читать далее
Не, не атрымалася і ў гэтым туры інтрыгі. Хоць і лічылі мы, што падабралі досыць складанае заданне, практычна ўсе нашы канкурсанты паспяхова з ім справіліся: пазналі на здымку геадэзічны пункт «Конрады» Дугі Струвэ і расказалі і пра саму Дугу, і пра Васіля Струвэ, і пра многія іншыя цікавыя падрабязнасці гэтай сусветнай славутасці. Читать далее
Падбіраючы заданні на конкурс, мы стараемся «правесці» нашых чытачоў па розных куточках раёна, прапануем пазнаць помнікі прыроды, гісторыі, культуры, архітэктуры, імкнёмся, каб адносна цяжкія пытанні чаргаваліся з больш лёгкімі. І здавалася, што апошняе заданне – адно з самых лёгкіх. Тым не менш, у чарговы раз пераканаліся, што на самыя відавочныя пытанні часам прыходзяць няправільныя адказы. Да слова: на працягу конкурсу практычна нікому не ўдалося пазбегнуць памылак, а часам самыя складныя заданні браліся «на раз» – растлумачыць гэты парадокс мы так і не змаглі. Читать далее
На гэты раз адказаць на пытанне «Дзе гэта, што гэта?» канкурсантам было нескладана: думаецца, усе, хто хоць аднойчы ехаў па дарозе на Быстрыцу, звярталі ўвагу на незвычайны помнік загінулым нямецкім салдатам, устаноўлены ў 1915 годзе непадалёк вёскі Нідзяны. Читать далее
Падчас святкавання 550-годдзя Астраўца ў нашым раёне адначасова з’явіліся дзве каменныя скульптуры, прысвечаныя аднаму з сімвалаў, адлюстраваных на гербе горада, – ласосю. Але калі першы аўтарства Аляксандра Шомава, які быў урачыста адкрыты ў дзень горада ў Астраўцы на так званым востраве кахання, ведаюць усе, то другі, зроблены скульптарам Валерыем Борздым, устаноўлены на тэрыторыі Варнянскага навучальна-педагагічнага комплекса, вядомы толькі тым, каму даводзілася бываць у мясцовай школе і створаным тут ласасёвым цэнтры. Тым не менш, нашы канкурсанты ці бывалі там, ці чыталі пра цэнтр і скульптуру – цяжкасцей з адказам на гэтае пытанне ў іх не ўзнікла. Читать далее