50-годдзе сумеснага жыцця подпісамі ў кнізе рэгістрацыі юбілейных дат раённага аддзела ЗАГС пацвердзілі Ніна Аляксандраўна і Іван Юльянавіч Міхно. Читать далее
Залаты ўзрост
Калядны пост, які зараз перажываюць хрысція не, называюць перыядам радаснага чакання. У гэты пераднавагодні час прынята рабіць добрыя ўчынкі.
У астраўчан і гасцей горада мы пацікавіліся, што для іх азначае слова «дабрачыннасць». Читать далее
Толькі адно дзіцятка з васьмярых народжаных не зберагла Ядвіга Антановіч з Лошы. Астатніх семярых выхавала добрымі людьмі, паставіла на ногі і падрыхтавала да самастойнага жыцця – гэта, лічыць Ядвіга Ігнатаўна, было самым складаным і самым важным у яе жыцці. Читать далее
У дзень датэрміновага галасавання Варнянскі выбарчы ўчастак, які размясціўся ў будынку сярэдняй школы, расчыніў дзверы, як і ўсе астатнія, у 10.00. У 10.05 сюды прыехалі журналісты – і літаральна на парозе размінуліся з першай у той дзень выбаршчыцай. Читать далее
Напярэдадні Сусветнага дня сляпых людзей (ёсць і такі!) у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе базуецца «штаб» раённай арганізацыі БелТІЗ на чале са старшынёй Тамарай Лукша, адбылася цёплая, душэўная па настроі імпрэза. У актавай зале сабраліся члены таварыста інвалідаў па зроку і, па традыцыі, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання людзей сталага ўзросту і маладых інвалідаў. Сабраліся не проста канцэрт паглядзець, але і паўдзельнічаць. Читать далее
Ветэраны працы раёна дэманстравалі свае здольнасці і захапленні падчас фестывалю творчасці «Таленту ўзрост не перашкода». Читать далее
Урачыстасць Усіх святых і Задушны дзень – час сустрэчы з блізкімі, якіх ужо няма побач з намі, але якія працягваюць жыць у нашай памяці.
У астраўчан і гасцей горада мы запыталі, каго яны ўспамінаюць у гэтыя восеньскія дні. Читать далее