Конкурс «Пазнай Астравеччыну»

10:47 / 29.05.2020
291

Падбіраючы заданні для конкурсу, мы імкнёмся чаргаваць досыць складаныя і адносна лёгкія. І прапаноўваючы фотаздымак на 19 тур, саманадзейна аднеслі яго да лёгкіх, здавалася, што пра прыродны помнік  рэспубліканскага значэння – геалагічны разрэз Камарышкі, размешчаны паблізу вёскі Страча на правым беразе аднайменнай ракі, – ведаюць калі не ўсе, то многія. Прынамсі, тыя, каму даводзілася адпачываць на першым абуладкаваным месцы прыпынку на тэрыторыі Астравеччыны, калі ехаць па шашы Полацк-Вільнюс, на ўскрайку якога ён і знаходзіцца. Да таго ж статус помніка рэспубліканскага значэння разрэз Камарышкі атрымаў яшчэ ў 1963 годзе, і ў інтэрнэце пра яго ёсць звесткі. Читать далее

08:41 / 22.05.2020
355

«Цяжкая артылерыя», якой, як меркавалася, павінен быў стаць 17 тур конкурсу, аказалася не такой ужо і цяжкай: практычна ўсе пастаянныя ўдзельнікі справіліся з заданнем, пазнаўшы на здымку рэшткі нямецкай цеплавой электрастанцыі часоў Першай сусветнай вайны. Читать далее

09:31 / 15.05.2020
321

Прапаноўваючы заданне на 16 этап конкурсу, мы лічылі, што справіцца  з ім будзе няцяжка: фрагмент помніка воінам-вызваліцелям у лесапарку хоць і зняты з нязвыклага ракурсу, але  ўсё ж пазнавальны. Читать далее

08:43 / 08.05.2020
287

«Дзякуй за натхненне для вывучэння роднага краю, – такімі словамі закончыла адказ на заданне чарговага тура конкурсу Кацярына Вараб’ёва. – Мы жывём тут пяць гадоў і думалі, што ўсё ўжо бачылі, але аказалася, што яшчэ вельмі шмат новага можна для сябе адкрыць». Такая ацэнка радуе, бо менавіта для таго, каб карэнныя і новыя астраўчане маглі спазнаць і вывучыць знаё­мы і невядомы родны край, і задумвалася «вандроўка па Астравеччыне даўжынёй у год», як трапна назваў конкурс яго пастаянны ўдзельнік Алег Драган. Читать далее

08:09 / 30.04.2020
324

Заданне 14-га тура конкурсу «Пазнай Астравеччыну» стала нават для пастаянных удзельнікаў, для якіх, здавалася б, няма белых плям на карце раёна, моцным арэшкам. А можа, доўгія выхадныя і суправаджаючая іх праца сталі прычынай невялікай колькасці правільных адказаў. Читать далее

10:22 / 24.04.2020
328

Ні ў каго з чатырнаццаці ўдзельнікаў, якія далі адказ у чарговым этапе конкурсу «Пазнай Астравеччыну», не ўзнікла цяжкасцей з вызначэннем, што на здымку. Хоць фамільная ўсыпальніца Сволькенаў схавалася на самым ускрайку раёна, у лясным гушчары, і зараз знаходзіцца ў занядбаным стане – усе пазналі яе, а многія дапоўнілі адказ цікавымі падрабязнасцямі. Читать далее

09:23 / 17.04.2020
509

У дванаццатым этапе фотаконкурсу «Пазнай Астравеччыну» быў змешчаны фотаздымак ліпавай алеі ў Малях. І хоць месца гэта даволі вядомае, да таго ж пачынаецца ад ажыўленай трасы, у некаторых канкурсантаў усё ж узніклі цяжкасці з адказам на пытанне, дзе гэта і што. Па-першае, таму, што фотаздымак зроблены з нязвыклага ракурсу – ад фермы, па-другое, алея знятая яшчэ ў тыя не вельмі далёкія часы, калі яна была густой і пышнай. Цяпер тут засталіся лічаныя дрэвы – гэта бачна на здымку Алега Драгана. Ды і тыя пагрозліва рыпяць і калышуцца пры кожным ветры – мясцовыя жыхары, апасаючыся за сваё жыццё і маёмасць, просяць выдаліць векавыя дрэвы. Так што, магчыма, неўзабаве ад ліпавай алеі ў Малях застанецца толькі ўспамін ці, у лепшым выпадку, – новая алея.   Читать далее

09:27 / 10.04.2020
419

Чарговы этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну», як і меркавалася, не выклікаў цяжкасцей у нашых канкурсантаў. А што было іх не так шмат, як на першых этапах, можна растлумачыць ці то трывожным станам з-за пандэміі каронавірусу – многія цяпер думаюць толькі аб гэтым, ці тым, што, не выбіўшыся ў лідары з першых тураў, частка ўдзельнікаў вырашыла сысці з дыстанцыі. Пазіцыя і тых, і другіх памылковая. Па-першае, нішто так не ўмацоўвае імунітэт, як станоўчыя эмоцыі, а ён, як вядома, галоўны лекар у барацьбе  з любой хваробай. А для тых, хто здаецца без бою, нагадваем: конкурс будзе доўжыцца на працягу года. Наперадзе шмат заданняў, сярод якіх і вельмі складаныя, і адносна лёгкія. І прадказаць, хто ўвойдзе ў тройку лідараў на фінішы, не возьмецца, мабыць, ніхто. Але ўсе пастаянныя ўдзельнікі конкурсу стануць пераможцамі ў любым выпадку! Читать далее

09:04 / 03.04.2020
591

Пасля таго як актыўныя ўдзельнікі конкурсу «Пазнай Астравеччыну» «з лёту» «разгрызалі» першыя заданні, мы вырашылі прапанаваць ім нешта, на наш погляд, больш складанае. Так, драўляная скульптура анёла на магіле Міхала Валуевіча ў Спондах віднеецца з дарогі,  «Астравецкая праўда» неаднойчы пісала пра народнага майстра, а тэлекампанія АНТ нават зняла фільм пра таленавітага разьбяра. І ўсё ж гэты патэнцыяльны турыстычны аб’ект не вельмі вядомы шырокаму колу нават тых, хто цікавіцца гісторыяй бацькаўшчыны, – зрэшты, як і многія іншыя цікавосткі астравецкага краю.

І як жа радасна было памыліцца: аказваецца, ведаюць нашы канкурсанты і пра самога Міхала Валуевіча, і пра скульптуру на яго магіле. А хто не ведаў, той, дзякуючы конкурсу, пастараўся даведацца – і гэта яшчэ больш прыемна! Читать далее

08:53 / 27.03.2020
437

Пасля некалькіх крыўдных памылак нашых кан­кур­сантаў з адказам на пытанне пра палац Мінейкаў у Дубніках у дзявятым туры мы прапанавалі чытачам, на наш погляд, не вельмі складанае заданне: касцёл Міхала Арханёла ў Міхалішках хоць і зняты з не самага звыклага ракурсу, але ж фігура яго заступніка над уваходам  яскрава сведчыць пра прыналежнасць. Читать далее