Конкурс «Пазнай Астравеччыну»

11:06 / 20.03.2020
461

Восьмы этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну» нечакана стаў даволі складаным для нашых удзельнікаў, нават пастаянных: некаторыя памыліліся, вызначаючы, што ж за будынак адлюстраваны на здымку. Цяжка сказаць, чаму: ці то таму, што Дубнікі абмінулі цэнтральныя трасы і турыстычныя маршруты (а дарэмна!), ці то былы палац сфатаграфаваны з нязвыклага ракурсу. Але ж не толькі шырока вядомыя аб’екты павінны быць у конкурсе! Некаторыя з яго ўдзельнікаў, наадварот, скардзяцца, што заданні вельмі лёгкія… Читать далее

11:42 / 13.03.2020
387

Чарговы, сёмы, тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну» завяршыўся. І няхай удзельнікаў было няшмат, але адказы адрозніваліся рознапланавасцю фотаздымкаў. Як правільна пазналі нашы чытачы, на здымку – сядзібны дом у Трокеніках. Читать далее

08:00 / 06.03.2020
475

Шосты этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну» стаў адным з найбольш насычаных на поўныя адказы, хоть быў не самым лёгкім па магчымасці знайсці інфармацыю. Читать далее

14:12 / 28.02.2020
528

Пяты тур конкурсу “Пазнай Астравеччыну”, у якім астраўчане на здымку пазналі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі ў Кямелішках, быў насычаным не толькі на падрабязныя адказы, але і на фотаздымкі. Читать далее

17:01 / 19.02.2020
680

У чацвёртым туры конкурсу «Пазнай Астравеччыну», у параўнанні з папярэднім, паўдзельнічала значна менш астраўчан. Аднак адказы тых, хто пазнаў малюнак земляка Дзяніса Ходаса на валуне, былі разгорнутымі, а многія суправадзілі іх сваімі фотаздымкамі. Читать далее

14:51 / 14.02.2020
475

Трэці тур рэдакцыйнага конкурсу «Пазнай Астравеччыну», які набірае ўсё большую папулярнасць, стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў. Многія пазналі на фотаздымку Троіцкую царкву старавераў, што знаходзіцца ва ўрочышчы Стрыпішкі Падольскага сельскага Савета – уні­кальны помнік драўлянага царкоўнага дойлідства. Читать далее

09:06 / 07.02.2020
551

На здымку, прапанаваным у другім туры конкурсу «Пазнай Астравеччыну», адлюстравана адна са скульптур каля гервяцкага касцёла Святой Тройцы – анёлак, які моліцца. Читать далее

11:32 / 31.01.2020
490

На фотаздымку – першая з сямі стацый Марыянскай Кальварыі, што знаходзіцца ў вёсцы Дубок паблізу капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Капліца была ўзведзена ў 1929 годзе на адным са шматлікіх старажытных курганоў, што размешчаны на левым беразе Віліі. Напачатку ў Кальварыі было сем драўляных крыжоў з прымацаванымі да іх абразамі. У 1937 былі збудаваны стацыі «Маці Божая над крынічкай», мураваная каплічка Маці Божай Смуткуючай і  Брама, паказаная на фотаздымку. Кіраваў будаўніцтвам Брамы вядомы беларускі мастак Пятро Сергіевіч. Читать далее

10:17 / 24.01.2020
560

Вы даўно жывяце на Астравеччыне, лічыце, што добра ведаеце свой горад і раён, цікавіцеся іх гісторыяй і сучаснасцю, вам добра знаёмы помнікі архітэктуры і культуры, адметныя мясціны і пабудовы? Тады наш конкурс – для вас!

А калі вы яшчэ толькі знаёміцеся з новым месцам жыхарства і спрабуеце даведацца, што ж тут ёсць такога асаблівага, то, спадзяёмся, наш конкурс вам у гэтым дапаможа. Читать далее