"Репортёр выходит в свет". Почему я стал(а) учителем?

11:37 / 02.10.2016
день учителя картинкаНягледзячы на тое,  што прэстыж настаўніцкай прафесіі падае, жадаючых стаць педагогамі менш не становіцца. Аб гэтым сведчыць  і колькасць маладых спецыялістаў, якія штогод прыязджаюць у наш раён.

«Чаму вы  вырашылі стаць настаўнікамі?» – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да маладых спецыялістаў, якія працуюць у школах нашага раёна.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8-%d0%bf%d0%be%d1%88%d0%b5%d0%bbЮрый Аляксандравіч Русак, настаўнік фізікі і інфарматыкі Гудагайскай сярэдняй школы:

– Прафесія настаўніка мне падабалася з дзяцінства. Ужо ў старэйшых  класах я мэтанакіравана рыхтаваўся да паступлення ў Брэсцкі педагагічны ініверсітэт імя Аляксандра Пушкіна, а пасля яго заканчэння атрымаў накіраванне ў Астравецкі раён. За месяц, што прайшоў з дня прыезду,  пазнаёміўся з раёнам і сістэмай адукацыі. Усё падабаецца,  тым больш што падчас педагагічнай практыкі мы хадзілі ў школу, праводзілі ўрокі. Пакуль  што ў прафесіі я не расчараваўся. Мне падабаецца працаваць з дзецьмі:  я  выкладаю фізіку, інфарматыку, асновы бяспекі жыццядзейнасці, вяду факультатыўныя заняткі. Словам, стараюся стаць прафесіяналам.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d1%87%d0%b0%d0%bd-%d0%bc-%d0%bcМаргарыта Міхайлаўна Качан, сацыяльны педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:

– Чаму я вырашыла стаць настаўнікам? На гэта было шмат прычын. Па-першае, гэта жаночая прафесія; па-другое, ты ніколі не застанешся без работы. Паколькі  родам я з Баранавічскага раёна, паступаць вырашыла ў  Баранавічскі дзяржаўны ўніверсітэт – атрымала спецыяльнасци настаўніка абслугоўваючай працы і сацыяльнага педагога. А яшчэ –  і гэта галоўнае! – работа з дзецьмі прыносіць задавальненне: ты можаш унесці важкі ўклад у іх выхаванне. І гэта цудоўна. Ні разу не пашкадавала, што выбрала такую прафесію. Збіраюся застацца ў Астравецкім раёне.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8-%d0%bf%d0%be%d1%88%d0%b5%d0%bb2Дзмітрый Вячаслававіч Карвэцкі, настаўнік англійскай мовы Варнянскага НПК:

– У школьныя гады я марыў  вывучыць англійскую мову. Гэта быў уплыў  старэйшай сястры, якая паступіла на факультэт міжнародных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. За ёй у гэтую ж установу падаўся і я – паступаў па накіраванні і таму пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся ў Астравец.

Што такое быць настаўнікам,  зразумеў на пятым курсе падчас практыкі ў   лінгвістычнай гімназіі, дзе сямікласнікі свабодна размаўляюць на замежнай мове. На жаль, узровень ведання англійскай мовы ў астравецкіх  школьнікаў крыху адрозніваецца. Затое адкрытасць і добразычлівасць нашых вучняў, якія нават не ведаючы цябе, вітаюцца, узровень іх выхаванасці шмат вышэйшы. Я не толькі выкладаю англійскую мову, але і з'яўляюся класным кіраўніком  – і гэтыя абавязкі забіраюць добрую палову часу, але  спадзяюся, што спраўлюся з усім, чым займаюся: дам вучням добрыя веды і змагу выхаваць іх.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2-%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b0%d0%b2%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8-%d0%bf%d0%be%d1%88%d0%b5%d0%bb1Таццяна Аляксандраўна Бабіч, настаўнік замежнай мовы Міхалішкаўскай сярэдняй школы:

– Другі год я працую ў школе – і рада, што,  па-першае, трапіла ў цудоўны калектыў, а па-другое, пасябравала са школьнікамі.

Па праўдзе кажучы, пры паступленні я не асабліва ўсведамляла, што ў будучым стану настаўніцай. У тым, што хачу працаваць з дзецьмі  і мне гэта падабаецца, упэўнілася падчас педагагічнай практыкі. Неўтаймаваная энергія, настрой дзетвары дае стымул працаваць, прыдумваць цікавыя ўрокі, ствараць нешта новае. А калі бачыш зацікаўленыя вочкі  сваіх выхаванцаў, то і работа прыносіць задавальненне.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.