Надвор’е ў гэты дзень выдалася цёплае і сонечнае. Такім жа быў і настрой. І здавалася, нішто і ніхто яго сапсаваць не можа.
Узяўшы фотакамеру і сумку з нататнікам, ручкай і вялікай колькасцю дробязяў, сабралася па рэдакцыйным заданні ў летнік “Ластаўка”.
Дарога да Гудагая, хаця і ехалі, не перавышаючы дазволеную хуткасць, праляцела як... Читать далее
"Смецце на дарозе" – аўтарскі ракурс Алены Ярашэвіч
“Чэлсі” і “Барселона” згулялі ў Астраўцы
Страсці кіпелі, напружанне нарастала з кожнай хвілінай, і нават спёка, якая падымала рыскі тэрмометра вышэй і вышэй, не магла спыніць азарт на гарадскім стадыёне. Гэта і не дзіўна: на поле выйшлі “Чэлсі”, “Барселона”, “Факел” і іншыя футбольныя каманды. Прапусціць такое відовішча было проста немагчыма.
Канешне, у Астраўцы не праходзілі Ліга... Читать далее
Ваенна-патрыятычны летнік: гульня ў армію
Толькі пачаліся доўгачаканыя канікулы, як юнакі, што закончылі дзясятыя класы, сталі збіраць рукзакі. Сёлета ім не прыйшлося думаць, дзе правесці пачатак лета, – для іх у “Ластаўцы” былі запланаваны ваенна-палявыя зборы.
Ужо другі год запар першая змена ў гэтым дзіцячым летніку пачынаецца менавіта з абаронна-патрыятычнага лагера. Праўда, доўжыцца яна не 18... Читать далее
Гарачыя пытанні – кампетэнтныя адказы
На працягу двух тыдняў у аддзеле адукацыі працаваў тэлефон “гарачай лініі” – кожны жадаючы мог атрымаць кампетэнтны адказ на свае пытанні ад намесніка начальніка аддзела адукацыі Наталлі Вікенцьеўны Баніцэвіч.
Самыя актуальныя мы змяшчаем на сайце "Астравецкай праўды".
– Якім чынам сёлета будзе праходзіць прыём дзяцей у першыя класы, калі ім на першага верасня... Читать далее
Мастак Мікалай Карнілаў завітаў на Астравеччыну
Даўно ў гасцёўню “Званы госць”, якая працуе пры Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, не заглядваў мастак міжнароднага ўзроўню.
5 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Каракалпакіі, мастаком, пісьменнікам, журналістам, прафесарам усходніх культур, прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва народаў свету”, заснавальнікам галерэі “Никор” ( г. Масква ) Мікалаем Ізосімавічам Карнілавым.
Мікалай Ізосімавіч... Читать далее
Астравецкія фермеры з мінскай прапіскай
Восем гадоў назад пералік суб’ектаў гаспадарання Астравеччыны папоўніўся новым сельскагаспадарчым прадпрыемствам – у вёсцы Ізабеліна калгаса “Чырвоны Кастрычнік” на базе былой птушкафабрыкі, якая да таго часу перастала існаваць, а пабудаваная незадоўга да таго матэрыяльная база прыходзіла ў заняпад, была створана фермерская гаспадарка “Астравецкая”, дзе заняліся новай для сябе і для... Читать далее
Аб пратэрмінаваных прадуктах, якія выяўлены ў астравецкіх магазінах
Спецыялісты санітарнай эпідэміялагічнай службы раёна рэгулярна праводзяць праверкі, наведваюць гандлёвыя аб’екты і ў 100 працэнтах выяўляюць парушэнні санітарных правіл. І першае месца сярод выяўленых парушэнняў можна з упэўненасцю аддаць рэалізацыі пратэрмінаванага тавару.
Прадпрыемствы-вытворцы ўказваюць тэрмін годнасці не толькі для гандлю, але і для нас, пакупнікоў. Напрыклад, за студзень-красавік гэтага года ў... Читать далее
Выпускніца Варнянскай школы: "Час развітання"
…Ангеліна ў дзяцінстве марыла аб кар’еры ўрача, Вераніку вабіла сцэна і яна хацела быць актрысай, а Яна — настаўніцай, Лёшу вельмі хацелася стаць пажарным, а Леру цікавіла прафесія міліцыянера…
Мы многа чаго хацелі, шмат аб чым марылі, бо гэта было дазволена дзяцінствам. Магчыма, у некага былі яшчэ жаданні стаць касманаўтам, прэзідэнтам,... Читать далее
Як жыць з бранхіяльнай астмай?
Бранхіяльная астма – гэта захворванне дыхальных шляхоў, якое вылечыць немагчыма. Але ж яго можна навучыцца кантраляваць, і ў такім выпадку вы будзеце жыць поўным і актыўным жыццём, працаваць і вучыцца, спакойна спаць па начах.
Паветра паступае ў лёгкія па дыхальных шляхах. Калі астма пад кантролем, яны свабодна праходныя, і паветра лёгка... Читать далее
Астравецкі лясгас: цэны падымацца не будуць
Нягледзячы на нялёгкая эканамічнае становішча ў краіне, Астравецкі лясгас вырашыў не паднімаць цэны на асноўныя віды прадукцыі, якія рэалізуюцца насельніцтву: дровы, піламатэрыялы, абшыўку, дошку для падлогі і іншае.
Да таго ж працягваецца водпуск драўніны на корані: за сімвалічную цану кожны жадаючы можа нарыхтаваць для сябе дровы. Пры звароце ў лясніцтва на... Читать далее
