13:58 / 10.06.2011

Як і дзе бавяць свой час падлеткі?

Вось і надышоў доўгачаканы і жаданы перыяд для ўсіх школьнікаў – тры месяцы бесклапотных канікул. Аднак калі для дзяцей гэта вялікая радасць, то для бацькоў пачынаецца галаўны боль – куды адправіць нашчадкаў, каб яны не заставаліся адны і не нарабілі глупстваў.
Сапраўды, пакуль дарослыя знаходзяцца на працы, дзеці прадастаўлены самі сабе.... Читать далее

13:53 / 10.06.2011

Натарыус: дзіця збіраецца на адпачынак за мяжу

Штогод непаўналетнія грамадзяне Беларусі адпачываюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. І ў сувязі з надыходам летняга перыяду да натарыуса ўсё часцей звяртаюцца законныя прадстаўнікі – бацькі ці апекуны непаўналетніх з пытаннем: “Які дакумент неабходна аформіць, калі малыш адпраўляецца адпачываць за межы Беларусі без бацькоў, напрыклад,... Читать далее

07:27 / 09.06.2011

Віншуем лясгас з перамогай!

У маі былі падведзены вынікі работы за 2010 год лесагаспадарчых упраўленняў рэспублікі. Астравецкі лясгас не застаўся без перамог. Наша паляўнічая гаспадарка заняла 3 месца ў намінацыі “Барацьба з браканьерствам”, а вядучы інжынер па лясной гаспадарцы Віктар Мечыслававіч Урбановіч – 2 месца за якасную арганізацыю работы па барацьбе з браканьерствам, якая... Читать далее

07:12 / 09.06.2011

Па аператыўных зводках міліцыі

НЕ ТРЭБА ВАМ – СПАТРЭБІЦЦА НАМ
Грамадзянка Літоўскай Рэспублікі пакінула свой аўтамабіль “Фольксваген-Пасат” 1989 года выпуску, які пасля дарожна-транспартнага здарэння знаходзіўся ў няспраўным стане, непадалёк ад вёскі Слабодка. Калі ж жанчына вярнулася за сваім аўто, то аказалася, што за час яе адсутнасці знайшліся “майстры”, які змаглі яго “скрануць з месца”.
“Майстрамі” аказаліся... Читать далее

14:31 / 08.06.2011

Я на сонейку ляжу... або як правільна прымаць сонечныя ванны

Cонечныя промні – моцны прафілактычны і лекавы фактар. Пад іх уздзеяннем у арганізме ўзмацняецца абмен рэчываў, паляпшаецца работа крывяноснай сістэмы, залоз унутранай сакрэцыі, павышаецца тонус нервовай і мышачнай сістэм, адбываецца ўтварэнне такога неабходнага для касцей і зубоў вітаміну “Д”.
Аднак празмернае знаходжанне на сонцы можа абярнуцца і вялікімі непрыемнасцямі. Таму, прымаючы... Читать далее

14:23 / 08.06.2011

Тыдзень postfactum: суд ці судзілішча?

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі – практычна ўсё, што засталося ад некалі квітнеючай балканскай рэспублікі.
Здаецца, усё правільна і справядліва – ваенныя злачынцы павінны быць асуджаны і пакараны. Аднак  на лаўцы падсудных Гаагскага трыбунала чамусьці з’яўляюцца пераважна сербы. А прадстаўнікі бакоў, якія процістаялі ім у грамадзянскай... Читать далее

14:12 / 07.06.2011

Дырэктыва №1: каб захаваць жыццё людзей

На базе Астравецкага райвыканкама прайшла выязная калегія Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.  Пытанні, якія выносіліся на яе абмеркаванне, неаднойчы заслухоўваліся ў розных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
На гэты раз падобнае пасяджэнне было вырашана правесці ў нас, таму ў  Астравец прыехалі дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі... Читать далее

13:55 / 07.06.2011

Задержаны нелегальные мигранты

В полночь 7 июня 2011 года лидские пограничники задержали очередную группу нелегальных мигрантов, выходцев из Грузии, пытавшихся нарушить  белорусско-литовскую границу, желающих вкусить «европейской жизни».
В ходе реализации оперативной информации сотрудниками службы оперативной деятельности пограничного отряда на участке ответственности пограничной заставы «Бенякони», в 500 метрах от линии границы, была задержана группа нелегалов... Читать далее

13:51 / 07.06.2011

Настаўніца Вольга Чубрык: "Мой самы лепшы клас"

Хутка я развітаюся з выпускнікамі майго любімага класа. Расставацца, канешне, сумна, але нічога не зробіш.
Рака жыцця панясе іх далей, да іншых берагоў. Саша Алексеявец, Маша Бушчык, Артур Гіновіч, Віка Клешч, Лёша Масевіч, Кірыл Масевіч, Дзіяна Мілейша, Лена Рэміс, Ірына Сцефановіч, Ірына  Таргун, Аня Тварагаль, Насця Худалеева, Вераніка Юшкявічуце – гарэзлівыя і... Читать далее

13:35 / 07.06.2011

Бібліятэкары Мядзельшчыны і Астравеччыны абмяняліся вопытам

Абмен вопытам паміж калегамі з бібліятэчных устаноў Мядзельшчыны і Астравеччыны адбыўся падчас сумеснага семінара ў Дзень славянскага пісьменства на базе бібліятэк Астравецкага раёна.
Наведаўшы нашы чытальні, госці былі прыемна ўражаны іх афармленнем,  зацікавіла іх  і дзейнасць бібліятэк, іх паслугі насельніцтву, падпіска. Кожная бібліятэка абараняла свой прыярытэтны  накірунак дзейнасці. Загадчыца Рымдзюнскай... Читать далее