15:27 / 01.07.2011

Запрашаем на свята!

2

3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Свята пачнецца  ў 10.00 на гарадскім стадыёне – тут пройдуць спартыўныя спаборніцтвы. У 12 гадзін  на сцэне летняга амфітэатра пачнецца канцэрт мастацкай самадзейнасці з удзелам народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Чабарок” Іўеўскага раённага Дома культуры, які працягне танцавальная... Читать далее

15:24 / 01.07.2011

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу выплацяць непрацуючым атрымальнікам пенсіі

У адпаведнасці з Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 чэрвеня 2011 года №263 “Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе” будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога непрацуючым атрымальнікам пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пенсіі якіх не дасягаюць двухкратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2011... Читать далее

07:14 / 01.07.2011

Пытанне – адказ: не цвіла пад акенцам беласнежная вішня

Аматары паласавацца сакавітай вішнёвай ягадай сёлета ў расчараванні – ягад на вішнях мала, частка дрэў наогул чамусьці загінула, хоць маразы мінулай зімой былі не такімі ўжо і рэкорднымі. Чаму?
За тлумачэннямі мы звярнуліся да загадчыцы пункта прагнозу і сігналізацыі Дануты Станіславаўны БРАЗЕВІЧ. Вось што яна адказала:
–Гэта наступствы паражонасці вішні кокамікозам. Хвароба... Читать далее

07:13 / 01.07.2011

Падсобныя гаспадаркі будуць абследаваны

Аб правядзенні выбарачнага абследавання асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці
Пачынаючы з 1 ліпеня 2011 года, ва ўсіх абласцях рэспублікі органамі дзяржаўнай статыстыкі будзе штомесяц праводзіцца выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці.
Абследаванне будзе праводзіцца з мэтай вывучэння ўзроўню развіцця асабістых падсобных... Читать далее

16:35 / 30.06.2011

Правадное радыё памірае...

На “Прамую лінію” да намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы, якая праводзілася ў маі, звярнулася жыхарка вуліцы Набярэжная Астраўца Соф’я Іванаўна Кацінель, якая скардзілася, што ў дамах па іх вуліцы сувязісты знялі радыёкропкі – і цяпер радыёслухачы засталіся без такога зручнага і прывычнага сродку масавай інфармацыі як радыё. Соф’я Іванаўна... Читать далее

16:30 / 30.06.2011

Добрыя справы “Белай Русі”

На гэты раз дапамогу раённая арганізацыя аказала школьнікам – за  сродкі “Белай Русі” набыты пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі раёна і вобласці.
Раённая арганізацыя закупіла 37 пуцёвак, па якіх 36 школьнікаў змаглі бясплатна адпачыць на  прышкольных пляцоўках і адзін – аздаравіцца і павучыцца ў летніку “Алімпіёнік”, які сёлета размясціўся на базе... Читать далее

16:25 / 30.06.2011

Ні тыдня без пажару

27 чэрвеня ў 2.53 у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні хлява, які належыць пенсіянерцы 1947 года нараджэння.
Па прыбыцці на месца выкліку ў вёску Баяры Астравецкага сельскага Савета выратавальных падраздзяленняў  іх увазе адкрылася карціна  гарэння драўлянага хлява. Хуткае рэагаванне выратавальнікаў дазволіла перамагчы полымя... Читать далее

16:20 / 30.06.2011

Па слядах "прамой лініі". “Хай будзе цёпла!” — сказалі камунальнікі

Дом №47 па вуліцы Валадарскага – адзін з так званых “чарнобыльскіх дамоў” – здавалі ў 1990 годзе: будавалі спехам, бо кожнаму з чарнобыльскіх перасяленцаў, што працавалі тады на будоўлі па 12-14 гадзін, хацелася як мага хутчэй атрымаць абяцаныя кватэры і забраць з забруджаных радыяцыяй раёнаў свае сем’і. Да якасці ніхто... Читать далее

16:08 / 30.06.2011

Пра аўтобусы, дзіравы дах і кааператыўныя кватэры ішла гаворка на "прамой лініі"

“Прамая лінія” з намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Мікалаевічам Аксютчыкам, які курыруе пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі, была не вельмі актыўнай – на яе паступіла ўсяго тры пытанні, якія непасрэдна тычыліся сферы абавязкаў Віктара Мікалаевіча. Але гэта дало магчымасць больш падрабязна пагутарыць з намеснікам старшыні райвыканкама пра стан спраў... Читать далее

16:25 / 29.06.2011

Тыдзень postfactum: журботная дата, сумныя думкі

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Хто яго ведае, колькі яшчэ спатрэбіцца часу, каб дзень 22 чэрвеня асацыіраваўся ў нашай памяці з нечым светлым і радасным?
На мінулым тыдні ўсе мы ў чарговы раз яго ўспомнілі і адзначылі. Аднак успомнілі па-рознаму. Дзіўна, але чым далей мы аддаляемся ад 1941 года, тым больш... Читать далее