Добрыя справы “Белай Русі”

На гэты раз дапамогу раённая арганізацыя аказала школьнікам – за  сродкі “Белай Русі” набыты пуцёўкі ў дзіцячыя аздараўленчыя летнікі раёна і вобласці.


Раённая арганізацыя закупіла 37 пуцёвак, па якіх 36 школьнікаў змаглі бясплатна адпачыць на  прышкольных пляцоўках і адзін – аздаравіцца і павучыцца ў летніку “Алімпіёнік”, які сёлета размясціўся на базе Гудагайскай школы.
Пяцьдзясят працэнтаў бацькоўскай даплаты заплаціла раённая арганізацыя за пуцёўкі ў абласны летнік для адораных дзяцей “Навука” – туды паехалі адпачываць шэсць рабят  з розных школ нашага раёна. І яшчэ тры пуцёўкі з пяцідзесяціпрацэнтнай аплатай бацькоўскага кошту былі набыты на адпачынак дзяцей у абласным лагеры  піянерскага актыву “Юнацтва”.
Усяго ж на набыццё пуцёвак раённая арганізацыя “Белая Русь” зрасходавала два мільёны семсот тысяч беларускіх рублёў. Дзякуючы добрым справам “Белай Русі” рабяты змаглі не толькі аздаравіцца і выдатна адпачыць, але і павучыцца і стаць больш актыўнымі.
Аддзел адукацыі, дзеці, якія адпачываюць у летніках,  і іх бацькі ўдзячны раённай арганізацыі “Белая Русь” і яе кіраўніку В.І. Дземеш.


Алена ЯРАШЭВІЧ.