Ні тыдня без пажару

27 чэрвеня ў 2.53 у цэнтр аператыўнага кіравання Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні хлява, які належыць пенсіянерцы 1947 года нараджэння.


Па прыбыцці на месца выкліку ў вёску Баяры Астравецкага сельскага Савета выратавальных падраздзяленняў  іх увазе адкрылася карціна  гарэння драўлянага хлява. Хуткае рэагаванне выратавальнікаў дазволіла перамагчы полымя і не дало яму распаўсюдзіцца на іншыя будынкі, хаця агнём знішчаны дах і перакрыцці і пашкоджаны сцены хлява.
Прычына пажару высвятляецца спецыялістамі.


За 2011 год у раёне гэта ўжо 26 пажар, у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года колькасць пажараў павялічылася на 5. З агульнай колькасці 5 пажараў адбылося на тэрыторыі Астравецкага сельсавета (+1 пажар у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі), па 4 – у Гервяцкім (+4) і Кямелішкаўскім (+3) сельсаветах, па 3 – у Спондаўскім (+3), Варнянскім і Міхалішкаўскім (+3), 2 пажары адбыліся ў Гудагайскім і па 1 – у Падольскім (+1) сельсавеце і ў райцэнтры. Як і раней, большасць пажараў здараецца з-за неасцярожнасці і абыякавасці пры абыходжанні з агнём, а таксама з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.


Эдуард МАЛЫШКА.