Запрашаем на свята!

2
3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Свята пачнецца  ў 10.00 на гарадскім стадыёне – тут пройдуць спартыўныя спаборніцтвы. У 12 гадзін  на сцэне летняга амфітэатра пачнецца канцэрт мастацкай самадзейнасці з удзелам народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Чабарок” Іўеўскага раённага Дома культуры, які працягне танцавальная праграма.  Вечарам, у 18 гадзін на гарадскім стадыёне пройдзе сяброўская сустрэча па футболу паміж камандамі раёна.  А закончыцца ўсё святочнай дыскатэкай для моладзі ў “Галактыцы”.
Як звычайна, на працягу дня  ў лесапаркавай зоне будуць працаваць гандлёвыя рады і атракцыёны.
Прыходзьце на свята – не пашкадуеце!