З 6 па 8 кастрычніка ў Лунінцы праходзіў 25 рэспубліканскі конкурс “Лепшы па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў”. Гонар нашага раёна абараняла прадавец магазіна “Вернісаж” Марыя Дрэма. Сярод 24 удзельнікаў з усёй рэспублікі Марыя заняла 2 месца.
Марыя першы раз удзельнічала ў падобным конкурсе і вельмі хвалявалася. Па словах... Читать далее
У кінаканцэртнай зале “Астравец” 3 лістапада Астравецкае райспажыўтаварыства праводзіла выставу-кірмаш з дэгустацыяй сваёй прадукцыі.
Падобнае мерапрыемства з’яўляецца своеасаблівай выставай дасягненняў кааператараў, дзе ў вытворцаў ёсць магчымасць прадэманстраваць лепшыя ўзоры выпускаемай прадукцыі і знайсці новых партнёраў для далейшага супрацоўніцтва.
На кірмашы попытам у пакупнікоў карысталіся хлебабулачныя і кандытарскія вырабы – пірагі, духмяныя булкі,... Читать далее
Як вядома, 6-7 снежня ў Мінску пройдзе чацвёрты Усебеларускі народны сход, на якім будуць разгледжаны вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і прыняты асноўныя палажэнні праграмы развіцця краіны на будучую пяцігодку. У сходзе прымуць удзел 2500 грамадзян нашай краіны, у тым ліку 350 прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці.... Читать далее
Калі жадаеце пабачыць шчаслівага чалавека – едзьце ў Падольцы і пазнаёмцеся з Алёнай Шылка. Яна, праўда, не выйгравала ў латарэю, не знаходзіла скарб, не атрымлівала багатую спадчыну. Але яе вочы проста зіхацяць шчасцем. І аб жыцці сваім яна распавядае выключна ў захопленых інтанацыях…
Алёна ўмее знаходзіць радасць нават у самых звычайных... Читать далее
Прыйшла зіма – адчыняй кашалёк. “Лішнія” грошы холад з вуліцы выдзьме нібы ветрам. Злая іронія ў тым, што ў каго яны сапраўды ёсць – тым якраз за іх перажываць не прыходзіцца: у вокнах даўно шклопакеты. Ну а для каго “заморскія” вокны па-ранейшаму раскоша, самы час задумацца аб уцяпленні таго, што... Читать далее
Травы, хаця і доўга трымаліся, а ўсё ж здаліся кастрычніцкім прымаразкам – страцілі вясёлую ізумруднасць, пажоўклі, скукожыліся. Сям-там яшчэ блукаюць па восеньскіх лугах пярэстыя статкі, але здалёк заўважна, што каровы шчыпаюць траву без энтузіязму – хутчэй па прывычцы. Пройдуць пару метраў – і спыняцца, каб з надзеяй (ці хутка?) аглянуцца... Читать далее
Хоць і называюць камунальную службу службай добрага настрою, усё ж падзякі ў іх адрас даводзіцца чуць рэдка, скаргі — куды часцей. Зразумець гэта ў пэўнай ступені можна: клопатаў шмат, усе яны спецыфічныя і працаёмкія, а ад таго, ці цёплыя батарэі, ці цячэ вада з крана і ці спраўная каналізацыя, напрамую... Читать далее
На мінулым тыдні ў Гервяцкай школе прайшла акцыя “Памяць”, ініцыятарамі і ўдзельнікамі якой сталі члены валанцёрскага атрада “Надзея”.
Валанцёрскі атрад “Надзея” створаны толькі ў пачатку гэтага навучальнага года, але ўжо паспеў заявіць пра сябе добрымі справамі. Ідэя яго стварэння лунала ў паветры з лета. Хацелася зрабіць так, каб і дзецям было... Читать далее
Дзе можна паваляць дурня – і за гэта не атрымаць вымову, адкрыта жартаваць над настаўнікамі – і не адправіцца “на дыван” да дырэктара, даць волю сваёй фантазіі і артыстызму – і законна прагульваць урокі на рэпетыцыях? Скажаце, такой “халявы” не бывае? Бывае, толькі гэта наўрад ці можна назваць “халявай”, бо... Читать далее
З 28 па 30 кастрычніка ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве алімпійскага спартыўнага комплексу “Стайкі” праходзіла рэспубліканская спартакіяда сярод сельскіх жыхароў. У склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці ўваходзілі таксама і чатыры лёгкаатлеты з Астравецкага раёна, якія сваімі дасягненнямі прынеслі камандзе агульнае першае месца.
Спартсменка, актывістка і проста прыгажуня – усё гэта можна сказаць... Читать далее