Закончыўся першы месяц навучальнага года, а разам з ім адзначалася ўсенароднае свята – Дзень настаўніка. Як адносяцца да гэтага дня дзеці і дарослыя, вучні і бацькі? Менавіта гэта мы вырашылі даведацца ў нашых гасцей. Сёння ў гасцёўню “Візаві” мы запрасілі вучаніцу 11 класа гімназіі №1 Амалію Азацян і жыхарку пасёлка... Читать далее
Запрашаем на кірмаш!
Cпяшайцеся – не спазніцеся: традыцыйны восеньскі кірмаш адбудзецца ў гэтую суботу, 9 кастрычніка. Месца сустрэчы змяніць нельга – лесапаркавая зона Астраўца. Час – таксама: гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін раніцы, а ў 11 пачнецца самае цікавае – абарона падворкаў кожнай гаспадаркі.
Так што шыкуйце грошыкі... Читать далее
Сын не свайго часу
Аляксандр Лявонцьевіч цяжка ўздыхнуў і закрыў апошнюю старонку сямейнага фотаальбома, у якім да гэтага ці не гадзіну перабіраў каржакаватымі пальцамі пажоўклыя здымкі, падносіў іх да блізарукіх вачэй, углядваўся, беспаспяхова намагаючыся знайсці хоць адну са сваёй выявай.
—Не любіў я фатаграфавацца, – падняў ён на мяне свае стомленыя блакітныя вочы. – Ведаеце,... Читать далее
Круглы стол: сталасць – не старасць
Дзень пажылых людзей, які адзначаўся ў нашай краіне 1 кастрычніка, святам назваць нельга. Але гэта дадатковая нагода ўспомніць пра немаладых людзей, якія жывуць побач з намі, пра іх клопаты і праблемы, дапамагчы па меры магчымасці ў іх вырашэнні ці проста сказаць добрае слова, на якое ў звычайным паўсядзённым жыцці часам... Читать далее
Дубнікі і іх жыхары
Дубнікі, як паселішча, аказваецца, старэйшае за Астравец – упершыню ў архіўных дакументах яно згадваецца ў 1462 годзе, калі баярыня Марына, удава пана Сангайлы, якой належаў маёнтак, запісала з яго некалькі чалавек у фундуш парафіяльнаму касцёлу. Далей Дубнікі пераходзілі з роду ў род, з рук у рукі. Імі валодалі ў свой... Читать далее
Дзіцячае свавольства прывяло да пажару
24 верасня ў 17.38 загарэўся хлеў у вёсцы Больнікі Варнянскага сельсавета.
Узгаранне суседзі заўважылі, калі з-пад страхі будынка пачало выбівацца полымя. На месца здарэння было накіравана 4 пажарныя аўтацыстэрны з баявымі разлікамі. У выніку здарэння агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены хлява.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, папярэдняй... Читать далее
Метамарфозы старога рынку
У той час, калі на месцы сённяшняй “Камароўкі” не было нават і вёскі, у Міхалішках ужо ва ўсю віравала гандлёвае жыццё. Праўда, з часам паселішча пад Мінскам увекавечыла сябе ў назве самага знакамітага беларускага рынку, а ад былой славы міхалішкаўскага кірмашу засталіся толькі запісы ў інвентарах ды сумныя ўспаміны мясцовых... Читать далее
Дажыначныя ўзнагароды
У мінулыя выхадныя ў Лідзе прайшоў традыцыйны рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2010”.
Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў ім падзяліўся начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раёна Віктар Аляксандравіч Славінскі:
– Той факт, што дэлегацыя Астравеччыны на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалькам у ліку трох раёнаў увайшла ў склад афіцыйнай дэлегацыі,... Читать далее
Да Дня турыста: сарачанская водная рэспубліка запрашае
Як называюцца людзі, якія па сваёй волі адмаўляюцца ад мяккай пасцелі і кладуцца спаць ледзь не на голую зямлю? Якія замест дыетычнага і збалансаванага харчавання падсілкоўваюцца абдымленым мясам, гарэлай бульбай ды кашай, зваранай на рачной вадзе? Што за дзівакі пакідаюць у гаражах свае шыкоўныя і не вельмі аўтамабілі і наматваюць... Читать далее
Юрый Горыд – лепш за ўсіх
З радасцю паведамляем нашым чытачам, што наш пазаштатны фотакарэспандэнт Юрый Горыд, які, напэўна, запомніўся многім сваімі таленавітымі работамі, стаў пераможцам чарговага творчага конкурсу.
На гэты раз работы Юрыя Горыда былі прызнаны лепшымі ў фотаконкурсе “Лета.by”, які праводзіў інтэрнэт-партал open.by. Горыда назвалі бясспрэчным лідарам і ўручылі грунтоўныя прызы: веб-камеру і мацярынскую плату... Читать далее