Дзіцячае свавольства прывяло да пажару

24 верасня ў 17.38 загарэўся хлеў у вёсцы Больнікі Варнянскага сельсавета.


Узгаранне суседзі заўважылі, калі з-пад страхі будынка пачало выбівацца полымя. На месца здарэння было накіравана 4 пажарныя аўтацыстэрны з баявымі разлікамі. У выніку здарэння агнём знішчаны дах і пашкоджаны сцены хлява.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, папярэдняй прычынай пажару спецыялісты называюць дзіцячае свавольства з запалкамі. Калі папярэднія дадзеныя пацвердзяцца, то гэта будзе другі пажар за год, які адбыўся з-за дзіцячага свавольства.


Антон Мальшэўскі.