Духовность

08:11 / 25.03.2021

Нас аб’ядноўвае гісторыя, вера і дабрыня

Актывісты ГА БРСМ з СШ №3 далі старт дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Читать далее

12:36 / 24.03.2021

Семь Христовых таинств: святое причастие

Падчас Вялікага посту, які заканчваецца ў католікаў і нядаўна распачаўся ў праваслаўных, мы звярнуліся да святара і папрасілі расказаць пра сутнасць адной з сямі Хрыстовых таямніц.
Читать далее

09:37 / 24.03.2021

Сутнасць камуніі тлумачыць ксёндз Віктар Захарэўскі

Хрысціяне перажываюць Вялікі пост, мэта якога – зрабіць наша сэрца больш чулым да Бога і людзей. На найбольш актуальныя пытанні пра камунію адказвае пробашч варнянскай парафіі Святога Юрыя, ксёндз Віктар Захарэўскі. Читать далее

11:39 / 19.03.2021

Расклад велікапосных рэкалекцый у касцёлах Астравеччыны

Вялікі пост – час падрыхтоўкі чалавека для сустрэчы з уваскрэслым Хрыстом. Читать далее

16:35 / 02.03.2021

У Варнянах успомнілі Казіміра Сваяка

Нітачку памяці пра Казіміра Сваяка ў камайцаў перахапілі варнянцы: у мясцовым аддзеле культуры і вольнага часу адбыліся чытанні з нагоды 131-х угодкаў паэта-святара. Читать далее

09:18 / 22.02.2021

Пра выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях расказвае айцец Аркадзь Куляха

Пра выкарыстанне роднай мовы ў Касцёле расказвае кусташ касцёла Адведзінаў найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі, айцец Аркадзь Куляха: Читать далее

14:06 / 19.02.2021

Пра што Казімір Сваяк пісаў біскупу

На жаль, не так шмат у астравецкай гісторыі людзей, якія праславілі родны край працай і творамі. І тым больш шкада, што не ўсіх з іх мы ведаем. А нават калі ведаем – не заўсёды аддаём належную пашану іх жыццю і творчасці.

У шэрагу найбольш вядомых нашых слынных землякоў – Канстанцін Стэповіч (Казімір Сваяк), 131-я гадавіна з дня нараджэння якога адзначаецца 19 лютага. Святар і пакутнік, паэт і грамадзянін, шчыры патрыёт роднага краю – яго імя, жыццяпіс, духоўная і літаратурная спадчына і сёння не пакідаюць раўнадушнымі тых, хто знаходзіць час і жаданне прачытаць яго пранікнёныя вершы, выпакутаваныя старонкі дзённіка, успаміны тых, хто яго ведаў.

Многім цяжка зразумець, як мог каталіцкі святар у касцёле на тэрыторыі Польшчы, у склад якой уваходзіла напачатку мінулага стагоддзя тэрыторыя заходняй Беларусі, весці набажэнства па-беларуску?

У нейкай ступені гэта тлумачыць карэспандэнцыя края­знаўцы, нашага пастаяннага аўтара Іаланты Валуевіч. Читать далее

09:34 / 19.02.2021

Роздум з нагоды народзінаў Казіміра Сваяка

Колькі б слоў ні было сказана, колькі б радкоў ні было напісана пра Казіміра  Сваяка – паэта з тонкай чуллівай душой і ксяндза з вялікім гарачым сэрцам – іх ніколі не будзе зашмат. Читать далее

12:19 / 07.02.2021

Як перажыць страту блізкага, расказвае іерэй Леанід Чарняеў

Калі паміраюць блізкія людзі – зямля сыходзіць з-пад ног, і, здаецца, выйсця няма. Як справіцца з болем і перажыць страту, разважае настаяцель храмаў Святога прарока Іллі ў Альхоўцы і свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў Варнянах іерэй Леанід Чарняеў. Читать далее

11:36 / 06.02.2021

Як зменіцца абрад пасыпання галоў попелам, расказвае кс. Юзаф Багдзевіч

У тэлефоннай размове чытачка «АП» цікавілася, ці будуць змяненні богаслужэння ў Папяльцовую сераду, 17 лютага, з якой у каталікоў распачынаецца Вялікі пост. Читать далее