Навабранцаў з Астравеччыны прывіталі на дні прызыўніка
Яшчэ ўчора яны былі выпускнікамі і маладымі спецыялістамі, а ўжо, лічы, заўтра стануць абаронцамі Айчыны. З 14 мая пачынаецца адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў ваенным камісарыяце Астравецкага раёна прайшоў дзень прызыўніка.

Будучых вайскоўцаў прывітаў выконваючы абавязкі ваеннага камісара Дзмітрый Багуслаўскі:
– Рэспубліка Беларусь – незалежная, мірная і стабільная краіна. Дзякуючы гэтаму , мы можам спакойна вучыцца, працаваць, ствараць сем’і і выхоўваць дзяцей. Каб абараняць нашу Айчыну і захоўваць яе каштоўнасці, у дзяржаве створаны надзейны гарант бяспекі –армія, рады якой вы хутка папоўніце. Жадаю вам годна прайсці гэтую своеасаблівую школу для мужчын, вярнуцца дадому загартаванымі і заўсёды заставацца вернымі сваёй Радзіме.

– Гляджу на вас і ўспамінаю адчуванні, з якімі сам ішоў армію, – падзяліўся ўспамінамі айцец Георгій Савіцкі. – Я таксама хваляваўся, бо не ведаў, што чакае наперадзе. Аднак баяцца не варта, бо армія вучыць самастойнасці, дысцыпліне, акуратнасці, развівае фізічна. Калі ўбачыце, што камусьці цяжка , – абавязкова дапамажыце і падтрымайце. І не забывайце маліцца, тады і самі не заўважыце, як хутка пройдзе час і вы вернецеся дадому. Дапамажы вам Бог!

На добрую і годную службу прызыўнікоў таксама благаславіў ксёндз Станіслаў Краўчанка. А воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Драган пажадаў хлопцам знайсці новых таварышаў, і, перш за ўсё, заставацца людзьмі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.