20 чэрвеня сваё прафесійнае свята святкуюць медыцынскія работнікі – людзі, якія вяртаюць нам здароўе і жыццё. Сёння мы знаёмім вас з некаторымі з іх.
Уладзімір Часлававіч Мажэйка: "Прафесіянал – гэта назаўсёды"
Уладзіміру Часлававічу Мажэйку, намесніку галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы па лячэбнай рабоце, 38 гадоў, 13 з якіх ён з’яўляецца практыкуючым хірургам... Читать далее
Общество
20 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Адам Мальдзіс: "Станцыі Гудагай – 130 гадоў"
Маё міні-даследаванне гісторыі станцыі ( а тым самым і пасёлка) Гудагай пачалося лютаўскім днём бягучага года, калі я браў білет да Мінска ў драўлянай пабудове на падыходзе да цаглянага будынка вакзала, які стаяў у рыштаваннях. Якраз з яго сценаў абдзіралі зялёную фарбу.
Мерзнучы ў чарзе на марозе, пасажыры гучна выказвалі сваё... Читать далее
Шчырасць ад Дзмітрыя Смольскага
Ну хто з нас не ўлюбляўся ў артыстаў?! Да прыкладу, у Дзмітрыя Смольскага… Памятаеце, быў такі спявак? Высокі, светлагаловы, лірычны. “Только меня услышь, ласковый мой малыш, разведи с тоской…” Хіба існуе на свеце жаночае сэрца, якое застанецца раўнадушным да такога закліку?..
Слава прыйшла да Дзмітрыя рана – ён станавіўся дыпламантам самых... Читать далее
Яшчэ раз пра «Хаўрус Сваякоў»
Калі я высвятляла, “хто ёсць хто” з удзельнікаў “Хаўрусу сваякоў” сярод трашчанскай моладзі, Рэгіна Францаўна Субач, якая дапамагала мне ў гэтым даследаванні, выказала меркаванне, што загадкавы Гоз.Лаўрыновіч – гэта Іосіф Лаўрыновіч, таму што больш такіх прозвішчаў у в. Трашчаны не было. Яшчэ раз паўглядаўшыся ў спіс, надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”,... Читать далее
Галоўны ўрач Астравецкай бальніцы: вехі жыцця
Ля былой туберкулёзнай бальніцы ў Каменцы растуць дзве бярозкі. Стоячы між стройных беластволых прыгажунь, Валянцін Ігнатавіч Тачоны выразна адчувае, які імклівы бег часу. Здаецца, яшчэ ўчора, у першы год сваёй працы на Астравеччыне, ён разам з сябрам пасадзіў гэтыя дрэўцы. А вунь якія яны вымахалі! Не дзіва – 36 гадоў... Читать далее
Дэбют па-астравецку
У мінулым годзе нашы самадзейныя артысты прысутнічалі на свяце, але толькі ў якасці гасцей – выступалі па-за рамкамі конкурсу. Затое за выступленнем канкурсантаў яны сачылі вельмі ўважліва, адзначаючы для сябе і творчыя знаходкі іншых калектываў, і іх промахі. А вярнуўшыся ў Астравец, ледзь не назаўтра пачалі рыхтавацца да ўдзелу ў... Читать далее
Прайшла прэзентацыя кнігі Вольгі Караткевіч "Жыве на свеце шчасце"
Вы памятаеце, якія казкі вам чыталі ў дзяцінстве перад сном? А якія вы чыталі сваім дзецям? А што любяць чытаць ці глядзець па тэлевізары вашы ўнукі? Калі гэта любімыя многімі пакаленнямі казкі пра Русалачку, Дзюймовачку, Папялушку і Васілісу Прамудрую, рускія і беларускія народныя казкі, то мы рады за іх. Але... Читать далее
Юбілей Казіміра Сваяка ў Камаях
“Трэцяга жніўня прыехаў на свой вікарыят у Камаі. Беларусь шчырая. Навет разгаварыцца іначай трудна. Касьцёл падобны да нейкай крэпасьці з сярэдніх вякоў. Пробашч чалавек залаты. …Наагул здаецца, што тут дрэнна ня будзе. Працы ёсць. Адна бяда: ня маю, дзе сваіх кніжкаў падзець. Трохі цесна. Але іначай быць ня можа. Трэба... Читать далее
Сенсацыйная знаходка: падарунак ад продкаў
Сенсацыйнай знаходкай распачаўся рамонт захрыстыі ў Варнянскім касцёле святога Юрыя – пад слоем тынкоўкі, які будаўнікі знялі з адной са сцен, аказалася старажытная фрэска.
Пробашч касцёла айцец Здзіслаў Пікула пракаменціраваў знаходку так:
–Не магу сказаць, на якім этапе роспіс быў пакрыты тынкоўкай – падчас перабудовы касцёла пад клуб ці яшчэ раней. Адно... Читать далее
Што знайшлі археолагі ля рэчкі Кавалёўка?
Калі Зоя Анатольеўна Харытановіч, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, назвала раскопкі ля рэчкі Кавалёўка выратаваннем, я спачатку прыняў гэта за вобразны выраз. Дарэмна. Аказваецца, ёсць у археалогіі такі від даследавання, які так і называецца – выратавальныя раскопкі. Да іх прыбягаюць, адклаўшы падчас больш важныя сравы, дзеля таго, каб... Читать далее