Гэта яшчэ адзін матэрыял з куфэрка пані Галінкі. Дакладней, з карычневага сшытка, на першай старонцы якога напісана (кім?): “Гістарычныя нататкі да касцельнай хронікі ў Астраўцы”.
Эўрэліуш Лапасіньскі на падставе дакументаў Віленскага дзяржаўнага архіва.
Прагучала на Віленскім радыё ў 1939 годзе.
Надрукавана ў газеце “Gazeta Codzienna” 18 лютага 1940 года.
У старажытным маёнтку ў Медніках... Читать далее
Общество
Маці Божая Гудагайская. А магла быць Астравецкая?
Валянцін Тачоны – персона года
Па выніках галасавання, аб’яўленага на сайце газеты “Медыцынскі веснік”, галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы аб’яўлены “Персонай года”.
Гэтае прафесійнае перыядычнае выданне напрыканцы года вырашыла аб’явіць на сайце галасаванне, каб вызначыць папулярнасць герояў сваіх нарысаў, у тым ліку – і Валянціна Ігнатавіча Тачонага. І хоць у галасаванні ўдзельнічала шмат вядомых у... Читать далее
Фотавыстава Карнэлія Консэка адкрылася ў школе мастацтваў
Імя брата Карнэлія – каталіцкага манаха Карнэлія Консэка – ужо вядома астраўчанам, асабліва тым з іх, хто стараецца не прапускаць ніводнай падзеі ў культурным жыцці раёна. Брат Карнэлій – таленавіты фотамастак, яго фотавыставы падарожнічаюць па розных гарадах Беларусі. Адна з іх, “Пятае Евангелле”, працавала ў цэнтральнай раённай бібліятэцы восенню 2009... Читать далее
Удалы дэбют праваслаўнага хора Альхоўскага храма
Наша газета ўжо паведамляла, што на традыцыйным фестывалі праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў у Лідзе Астравецкае благачынне па выніках занальнага этапу конкурсу было даверана прадстаўляць хору храма Святога Прарока Іліі з Альхоўкі.
Нядаўна прыйшла радасная для хору і для ўсіх праваслаўных астраўчан навіна: на VI епархіяльным конкурсе праваслаўных хароў калектыў Альхоўскага храма ў... Читать далее
І мара стала явай...
Пераважная большасць дзяўчынак марыць стаць настаўніцамі або дакторкамі. А хлопцы мрояць гераічнымі прафесіямі марака дальняга плавання, касманаўта або афіцэра. Зрэшты, не толькі мрояць…
Да прыкладу, хлопчык з Варнян Жэня Мілош, гледзячы на свайго суседа, яшчэ ў першым класе вырашыў стаць выратавальнікам і, не адкладваючы справу на потым, пасля заканчэння шостага класа... Читать далее
Фестываль праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў прайшоў у Астраўцы
Штогадовы фестываль праваслаўных Раждзественскіх песнапенняў “Слава ў вышніх Богу” – гэта заўсёды падзея, незалежна ад этапу правядзення. Так было і сёлета – кінаканцэртная зала “Астравец” утульна размясціла і сагрэла супольнай малітвай не толькі ўдзельнікаў адборачнага туру, але і шматлікіх гледачоў. Бо, як зазначыў, адкрываючы яго, благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій... Читать далее
Пра Астравец у 1881 годзе
Што такое рэчаіснасць? І дзе тая мяжа, дасягнуўшы якой, яна становіцца мінулым? Не, сапраўды, колькі часу (гадзін, дзён, месяцаў, гадоў, стагоддзяў?) неабходна для таго, каб нейкая падзея стала мінулым? Прычым зусім неабавязкова, каб гэтая падзея насіла эпахальны характар, мела ўсепланетнае значэнне. Вось для нашага Астраўца 130 гадоў гэта мала ці шмат?
Параўноўваць... Читать далее
Заслужаны лесавод Мікалай Пятровіч Кажамякін адзначыў сваё 85-годдзе
Жыццё Мікалая Пятровіча Кажамякіна нават самы вялікі аптыміст не назаве лёгкім. Жахлівыя гады Вялікай Айчыннай вайны, якую ён прайшоў з тысячамі іншых франтавікоў, і нямногія з іх вярнуліся дадому жывымі. За свае ратныя позвігі Мікалай Пятровіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Cлавы і шматлікімі іншымі ўзнагародамі. Пасляваенны галодны час аднаўлення краіны,... Читать далее
З Нараджэннем Хрыстовым!
Узлюбёныя ў Госпадзе браты і сёстры!
Сардэчна віншуем усіх вас са Святам Ражаства Хрыстовага!
“Хрыстос нараджаецца – слаўце, Хрыстос з Нябёсаў – сустракайце!” Так пяе Царква ў свята Ражаства, якога кожны год с хваляваннем чакаюць усе хрысціяне. Кожнага, хто хрышчаны, хто адчувае з нашай Царквой духоўную сувязь, заклікаем у раждзественскія дні прыйсці... Читать далее
Тыдзень postfactum: пад навагоднім салютам
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
У чарговым святочным нумары “АП” не станем напружваць нашых чытачоў “глыбінным” аналізам і аглядам знешне- і ўнутрапалітычных падзей. Лепш разам успомнім тое, што закранула ўсіх нас на мінулым тыдні, – надыход Новага 2011 года!
У пераднавагодніх клопатах мы неяк забыліся пра дзве рэчы.
Па-першае, аб тым, што... Читать далее