08:43 / 18.04.2011

Прафесіяналы: Андрэй Ствол з СВК "Міхалішкі"

Трымацца сваіх каранёў галоўнага агранома і намесніка старшыні СВК “Міхалішкі” абавязвае нават фамілія – Ствол. Такая ж грунтоўная, трывалая, важкая, як і сам Андрэй Іосіфавіч.
Знешне ён пакідае ўражання чалавека нешматслоўнага. “Не пустазвон”, — гэта якраз пра яго. Кожнае слова – па справе. Хоць пажартаваць, адгукнуцца на трапны гумар шчырай усмешкай... Читать далее

08:36 / 18.04.2011

Чаму гінуць людзі?

За тыя 15 гадоў, што я працую ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях, многае змянілася і ў заканадаўстве, і ў аснашчэнні падраздзяленняў. Толькі нічога не змянілася ў свядомасці людзей у адносінах да пажарнай бяспекі.
Мой першы выезд на пажар з гібеллю чалавека быў у 1994 годзе ў в. Загазь Варнянскага сельсавета. У... Читать далее

08:28 / 18.04.2011

На палях раёна пачалася сяўба

Жаўрукі пакуль не агучваюць пасяўную – баяцца, відаць, сіверу, які дзьме з вартым зайздрасці пастаянствам. А вось сейбітам не да сантыментаў – веснавы дзень год корміць. Пакуль вільгаці ў глебе хапае, пакуль тэрміны блізкія да аптымальных – паміраць збірайся, а збожжа сей.
Земляробы СВК імя Гашкевіча прыступілі да сяўбы аднымі з... Читать далее

08:23 / 18.04.2011

Ці можна ў школе займацца навуковай дзейнасцю?

У суботу на базе гімназіі №1 прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя, удзел у якой прынялі вучні з розных школ раёна.
“Няўжо ў школе можна займацца навуковай дзейнасцю?” – спытаюць некаторыя. “А чаму б і не?” – адкажуць апантаныя школьнікі, якія без гэтага не ўяўляюць свайго жыцця. І няхай яны робяць толькі першыя... Читать далее

14:15 / 15.04.2011

Традыцыйная маладзёжная спартакіяда прайшла ў Гервятах

1

Вясна ў той дзень, падобна, была не ў настроі і вырашыла напалохаць усіх зусім не вясновым надвор’ем: рыска тэрмометра ніяк не жадала падымацца вышэй нуля, шквалісты вецер амаль збіваў з ног, а з неба падалі, змяняючы адзін аднаго, то дождж, то мокры снег. Словам, найлепшае надвор’е для таго, каб ляжаць... Читать далее

13:43 / 15.04.2011

Вуліцам Астраўца прысвоены новыя назвы

Раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб прысваенні назваў і перайменаванні вуліц гарадскога пасёлка Астравец.
У адпаведнасці з ім праектуемай вуліцы ў раёне шматкватэрнай забудовы, размешчанай у паўночна-ўсходнім напрамку ад перасячэння вуліцы Карла Маркса да вуліцы Валадарскага, прысвоена назва: вуліца Паркавая.
Існуючую вуліцу ў раёне індывідуальнай забудовы, размешчаную ў паўднёва-заходнім напрамку ад вуліцы... Читать далее

13:32 / 15.04.2011

Канферэнцыя маладых і актыўных

На мінулым тыдні адбылася чацвёртая справаздачна-выбарная канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Раз у тры гады збіраюцца лідары маладзёжнай арганізацыі на падобнай канферэнцыі, каб прааналізаваць сваю дзейнасць за гэты перыяд, абмеркаваць, што атрымалася, а што не, і вызначыць планы на будучую работу.
Адным з галоўных момантаў мерапрыемства стала... Читать далее

13:40 / 14.04.2011

Ты не такі ўжо і “круты”, калі не вып’еш...

Вядома, што адным з фактараў, які разбурае грамадства, з’яўляецца злачыннасць. Тэма “Злачынства і падлетак” стала актуальнай, як ніколі, у 21 стагоддзі. Чаму? Цяжка адказаць адназначна. Можа, таму што маладыя людзі не заўсёды асэнсоўваюць тое, што яны робяць, а, можа – таму, што значна павялічыўся матэрыяльны дастатак у большасці насельніцтва.
Як гэта... Читать далее

13:30 / 14.04.2011

Знаёмцеся: удзельніца ўсходнееўрапейскага конкурсу талентаў Аліна Едко

Шчыра кажучы, на ўсходнееўрапейскім конкурсе талентаў “Рамантычная экспрэсія”, які нядаўна праходзіў у Астраўцы, я не была. Адпаведна не бачыла і выступлення Аліны Едко з Варнян, як не бачыла дзясяткі іншых цікавых нумароў. Толькі пасля расказвалі, што гэтая ўдзельніца па-сапраўднаму здзівіла гледачоў і журы моцнай экспрэсіяй, арыгінальнай пастаноўкай і нямой размовай... Читать далее

08:51 / 13.04.2011

16 красавіка пройдзе суботнік

У суботу жыхары Астравеччыны разам з усёй краінай выйдуць на агульнарэспубліканскі суботнік.
Для яго правядзення створаны спецыяльны раённы штаб, які вызначыць аб’екты для прымянення сіл супрацоўнікам усіх арганізацый і ўстаноў. Нехта будзе працаваць на сваіх рабочых месцах. Але значная частка насельніцтва, і не толькі працоўнага, па традыцыі зоймецца навядзеннем парадку —... Читать далее