Ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне патэлефаваў жыхар вёскі Гервяты і пацікавіўся: “Чаму ў Гервятах не працуе аптэка?”.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да Васілія Васільевіча Будніка, загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі. І вось які адказ атрымалі:
– Аптэка ў Гервятах існавала шмат гадоў. Але ў 2009 годзе спецыяліст,... Читать далее
Новости
Пытанне рэпарцёру: чаму не працуе аптэка?
Прапанова ад лясгаса: дровы па цане... коржыка
Нам, работнікам лясгаса, часта даводзіцца чуць папрокі ў свой адрас. Маўляў, чаму не дазваляюць людзям забраць з лесу тыя дровы, якія літаральна пад нагамі валяюцца, – сухастой, буралом?… Канешне, рацыянальнае зерне ў гэтых заўвагах ёсць. Тым больш, што і мы падчас зрабіць усё не паспяваем.
Таму, ідучы насустрач пажаданням насельніцтва, Міністэрства... Читать далее
Чаму закрылі пост "хуткай дапамогі" ў Міхалішкаўскай бальніцы?
На гэтае пытанне адказвае галоўны ўрач Астравецкай ЦРБ В. І. Тачоны:
— Пост “хуткай дапамогі” ў Міхалішках ніхто не закрываў і закрываць не збіраецца. Гаворка ідзе аб аптымізацыі службы хуткай медыцынскай дапамогі раёна. Патлумачу на канкрэтным прыкладзе. Па памяці нумар тэлефона паста “хуткай дапамогі” ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы ведалі адзінкі.... Читать далее
Колькі плаціць за таксі – высвятляў наш карэспандэнт
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка г.п. Астравец, якая расказала, што напярэдадні калядных святаў карысталася паслугамі таксі – ехала ад будынка пошты да аўтавакзала і пры гэтым заплаціла таксісту 5000 беларускіх рублёў. А тыднем раней яна ехала на таксі ад вуліцы Валадарскага да аўтавакзала і заплаціла за праезд 3500. Вядома, розніца ў... Читать далее
Традыцыі аднаўляюцца: крашчэнскае купанне на рацэ Лоша
Падобна, што ў нас на вачах нарадзілася новая традыцыя. Хаця, як кажуць, усё новае – гэта добра забытае старое. Сапраўды, традыцыя праваслаўных вернікаў купацца на Крашчэнне ў палонцы – старажытная, як хрысціянства. Вось толькі на Астравеччыне яна не была асабліва актуальнай.
У мінулым годзе чацвёра смелых – Валерый Блахін, Аляксей Маргуж,... Читать далее
Не прапусціце! Чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях стартуе 24 студзеня
У наступны панядзелак, 24 студзеня, у памяшканні Дома культуры (“Галактыка”) у 17.30 адбудзецца першая гульня раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.
Як паказаў снежаньскі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях і ўдзел астравецкіх каманд у Ашмянскім турніры, у нашым раёне даволі шмат людзей, якія б хацелі займацца інтэлектуальнымі гульнямі: гэта цікава, захапляюча, развіваюча.
Але,... Читать далее
Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы
Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.
Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру... Читать далее
Валянціне Мадэкша і Тарэсе Валанцэвіч уручаны ордэны Маці
“Падумаеш, геройства – дзіця нарадзіць!”, — магчыма хмыкне скептык.
Нарадзіць, вядома, яшчэ не геройства. А вось выгадаваць, выхаваць дастойным чалавекам – гэта вялікая і цяжкая праца. Якую ведаюць толькі тыя, хто прайшоў праз гэта – недаспаныя ночы, трывогі, хваляванні і радасці.
А калі дзіця не адно, а пяць — і ўсё гэта... Читать далее
Снежны палон: маніторынг вуліц Астраўца
Зіма сёлета выдалася самая сапраўдная. Амаль з першага дня свайго гаспадарання яна дыхнула марозам і сыпанула снегам. Ды так, што і зараз дарожнікі і работнікі камунальных службаў не паспяваюць чысціць і вызваляць дарогі ад снежнага покрыва. І нават цяперашняя адліга асабліва не змяніла сітуацыю, а, наадварот, дадала яшчэ і галалёдзіцу…
Менавіта... Читать далее
Святочны "агеньчык" этнічных палякаў
Вось ужо каго нельга абвінаваціць у адсутнасці энтузіязму, дык гэта астравецкіх палякаў, дакладней, членаў раённага аддзялення “Саюза палякаў на Беларусі”. Распаўсюджаную прымаўку “Дзе фэст – там я ест”, яны даўно перарабілі ў: “Дзе мы – там і фэст”.
Адзін з такіх традыцыйных “фэстаў” – “ламанне аплаткі”, на якое этнічныя палякі збіраюцца... Читать далее