08:16 / 30.03.2012

У СВК "Гервяты" новы кіраўнік

Агульным сходам СВК “Гервяты” абраны новы кіраўнік гаспадаркі – ім стаў Аляксандр Вацлававіч Габрукевіч, які працаваў у “Гервятах” намеснікам старшыні праўлення.
Аляксандр Вацлававіч нарадзіўся і вырас у В. Кодаўцы Гродзенскага раёна. У 1999 годзе закончыў Лойкаўскую сярэднюю школу і паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на факультэт “аграномія”. Разам з дыпломам... Читать далее

16:44 / 29.03.2012

Хто "пачысціў" гаражы астраўчан і банкаўскую картку жыхаркі Гудагая расследуюць астравецкія міліцыянеры

2

ЭЛЕКТРОННЫЯ ГРОШЫ ТАКСАМА МОГУЦЬ ЗНІКАЦЬ
Здаецца, што можа быць лепш, чым захоўваць грошы на банкаўскай картцы: нават калі ты згубіў яе – грошы з яе ўсё роўна нікуды не дзенуцца. Але, як паказвае практыка, з-за легкадумнасці некаторых грамадзян, злодзеі ўсё ж могуць “пакарыстацца” электроннымі грашыма.
16 сакавіка ў адносінах да 26-гадовага жыхара... Читать далее

14:57 / 29.03.2012

Падзякі бацькам, сыны якіх служаць ва Узброеных сілах Беларусі

Хутка пачнецца чарговы прызыў у рады Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, а між тым, напэўна, многім цікава, як жа нясуць свой пачэсны абавязак тыя, хто ў рады салдат трапіў у мінулым годзе.
Нядаўна ў Астравецкі камісарыят прыйшлі падзякі з вайсковых часцей, у якіх суверэнітэт і незалежнасць нашай Беларусі абараняюць астравецкія хлопцы. Усе... Читать далее

14:46 / 29.03.2012

Прыемнае паражэнне для гервяцкіх баскетбалістаў

Менавіта з такімі эмоцыямі вярталіся юныя гервяцкія баскетбалісты з таварыскай гульні, якая прайшла ў Смаргоні паміж вучнямі Гервяцкай сярэдняй школы і выхаванцамі Смаргонскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
Трэба адзначыць, што смаргонцы, выхаванцы трэнера-выкладчыка С.А. Дурэйкі, неаднойчы станавіліся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў розных узроставых груп. Таму гэтая сустрэча... Читать далее

12:12 / 29.03.2012

Узнагарода дырэктара «Астравецрайгаз» Марыі Нікадзімаўны Ігнатовіч

У мінулую пятніцу ў Мінску адбылося ўзнагароджанне жанчын – пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”, які штогод праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. У іх ліку была і прадстаўніца Астравеччыны, дырэктар ВУ “Астравецрайгаз” Марыя Нікадзімаўна Ігнатовіч.
Узнагароджанне праходзіла ва ўрачыстай і адначасова – вельмі шчырай і сардэчнай атмасферы з удзелам... Читать далее

11:06 / 29.03.2012

У Астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла загучыць благавест

Паважаныя астраўчане і жыхары раёна! Святар і прыхаджане храма святых апосталаў Пятра і Паўла просяць вашай малітоўнай дапамогі і, па магчымасці, матэрыяльнай падтрымкі высакароднай справы – набыцця і ўстаноўкі званоў і рэканструкцыі званіцы. За кожнага ахвяравальніка мы будзем шчыра маліцца, прасіць у Госпада благадаці і абароны яму, яго родным і... Читать далее

08:43 / 29.03.2012

Першае пасяджэнне аператыўнага штаба па будаўніцтву Беларускай АЭС прайшло ў Астравецкім райвыканкаме

Даволі непрыкметна, без інфармацыйнай шуміхі і помпы, у Астраўцы адбылася знакавая падзея – на мінулым тыдні прайшло першае пасяджэнне аператыўнага штаба па будаўніцтву Беларускай АЭС. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўраду Беларусі – намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Іванавіч Міхадзюк і заказчыка – кіраўніцтва дырэкцыі будаўніцтва АЭС на чале з дырэктарам... Читать далее

16:43 / 28.03.2012

Лёд сышоў – паплылі цыгарэты

23 сакавіка на ўчастку пагранічнага паста “Кямелішкі” непадалёк ад дзяржаўнай мяжы была затрымана партыя цыгарэт.
Увечары пагранічны нарад нёс службу каля ракі Вілія і знайшоў плыт з 8 скрынкамі цыгарэт, які кантрабандысты хацелі пераправіць у Літву.
Цыгарэты дастаўлены ў аддзел пагранічнай службы “Гудагай”, папярэдняя сума ацэнкі кантрабанднага тавару ўстанаўліваецца.
Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па... Читать далее

14:21 / 28.03.2012

Тыдзень postfactum. Тэатр абсурду: чарговая серыя

23 сакавіка Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Беларусі.
У лік апальных трапілі амаль 30 беларускіх прадпрыемстваў, а спіс так званых “неўязных” папоўніўся новымі імёнамі і цяпер налічвае больш за дзве сотні чалавек.
Асобнае месца ў ім займаюць супрацоўнікі судовай сістэмы. Яны ў пералік “непажаданых” у Еўропе асоб трапляюць, так бы мовіць, па факту,... Читать далее

09:43 / 28.03.2012

З 1 красавіка па 1 мая ў Астраўцы і раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку

На працягу месяца арганізацыі ўсіх форм уласнасці займуцца санітарнай уборкай замацаваных за імі тэрыторый, без увагі не застануцца дваровыя тэрыторыі, могілкі, палігоны цвёрдых бытавых адходаў, гаспадарчыя зоны, вытворчыя базы, камунальныя тэрыторыі, замацаваныя за арганізацыямі. Вялікая ўвага будзе нададзена аўтамабільным дарогам і дарожнаму пакрыццю вуліц.
І кожны з нас можа далучыцца да... Читать далее