З 1 красавіка па 1 мая ў Астраўцы і раёне аб’яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку

На працягу месяца арганізацыі ўсіх форм уласнасці займуцца санітарнай уборкай замацаваных за імі тэрыторый, без увагі не застануцца дваровыя тэрыторыі, могілкі, палігоны цвёрдых бытавых адходаў, гаспадарчыя зоны, вытворчыя базы, камунальныя тэрыторыі, замацаваныя за арганізацыямі. Вялікая ўвага будзе нададзена аўтамабільным дарогам і дарожнаму пакрыццю вуліц.
І кожны з нас можа далучыцца да добрай справы – зрабіць нашу Астравеччыну яшчэ больш чыстай і прыгожай.


Алена ЯРАШЭВІЧ.