Лёд сышоў – паплылі цыгарэты
23 сакавіка на ўчастку пагранічнага паста “Кямелішкі” непадалёк ад дзяржаўнай мяжы была затрымана партыя цыгарэт.
Увечары пагранічны нарад нёс службу каля ракі Вілія і знайшоў плыт з 8 скрынкамі цыгарэт, які кантрабандысты хацелі пераправіць у Літву.
Цыгарэты дастаўлены ў аддзел пагранічнай службы “Гудагай”, папярэдняя сума ацэнкі кантрабанднага тавару ўстанаўліваецца.
Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да проціпраўнай дзейнасці на дзяржаўнай мяжы.
Аляксандр КОЛАБАЎ.