23 сакавіка ў футбольным манежы беларускай сталіцы завяршыла работу IV Міжнародная спецыялізаваная выстава-канферэнцыя Атамэкспа-Беларусь-2012”.
Астравецкі раён на выставе прадстаўлялі ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”, завод “Радыёдэталь” і ўпершыню ў складзе асобнай экспазіцыі – раённы выканаўчы камітэт, які не толькі змястоўна пазнаёміў наведвальнікаў з месцам размяшчэння будучай АЭС, але і прадэманстраваў інвестыцыйную... Читать далее
Астравеччына на атамным форуме
Мастак з душой казачніка Яўген Трусевіч з Астраўца
Што ёсць талент? Пуцяводная зорка, услед за якой ты крочыш сам і вядзеш іншых, менш таленавітых? Магічны крышталь, скрозь які ў нязменнай палітры вясёлкі можна разгледзець восьмы і нават дзявяты колер? Сродак заробку матэрыяльных даброт? Бясконцы пошук? Сумненні? Усплеск эйфарыі ад створанага? Унутранае незадавальненне сабой, вынікамі сваёй працы, ад якога... Читать далее
Забавы рэйтынгу. Вынікі 3 тура чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях
Трэці тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях адначасова з’яўляўся першым турам абласнога асінхроннага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, і гэта наклала на яго пэўны адбітак.
На шчасце, не такі, як у мінулым годзе, калі пытанні на гульню былі заяўлены “свечаныя”, і ў выйгрышы аказаліся тыя каманды, якія больш лазілі па... Читать далее
Тыдзень postfactum: бывай, г.п.!
На мінулым тыдні Астравец фактычна стаў горадам. Для замацавання новага статусу засталіся некаторыя юрыдычныя фармальнасці – у прыватнасці, рашэнне абласнога Савета дэпутатаў, аднак сутнасці яны ўжо не зменяць – перыяду гарадскога пасёлка ў гісторыі райцэнтра прыйшоў канец.
Такім чынам, да свайго 55-гадовага юбілею ў рангу гарадскога пасёлка Астравец крыху не дажыў.... Читать далее
У Астравецкім раённым Савеце дэпутатаў працуе тэлефон "Гарачай лініі"
Прэзідыум Астравецкага раённага Савета дэпутатаў інфармуе, што ў Астравецкім раённым Савеце дэпутатаў дзейнічае тэлефон «Гарачай лініі» 20-6-00 у рабочыя дні з 9 да 10 гадзін. Читать далее
У Астраўцы адбыўся першы аматарскі чэмпіянат па більярдзе
На працягу 9 гадзін у раённым Доме культуры восем чалавек змагаліся за права называцца лепшым більярдыстам раёна.
Нягледзячы на розны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, усе партыі былі дынамічныя і непрадказальныя. Балельшчыкам было цікава назіраць за развіццём спаборніцтваў – прыгожа забітыя шары суправаджаліся бурнымі апладысментамі.
Пераможцам турніру стаў Максім Свірскі, які атрымаў 50 працэнтаў... Читать далее
Найдаражэйшы падарунак
Падарункі бываюць розныя.
Бываюць – адчэпныя, каб аддаць доўг ветлівасці.
Вельмі часта яны – як вяртанне даўгоў: ага, мяне ж гэты чалавек павіншаваў некалі і падарунак падарыў – трэба і мне не забыцца пра яго дзень нараджэння ці якое іншае свята і прыкладна на такую ж суму нешта купіць… Не ведаю, як... Читать далее
Звароты грамадзян – пад асаблівым кантролем
Праца cа зваротамі грамадзян з’яўляецца адной з найважнейшых задач усіх органаў дзяржаўнага кіравання, прыярытэтным накірункам дзейнасці пракурорскага нагляду. У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 «Аб мерах па наступнай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» работа з грамадзянамі з’яўляецца адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных... Читать далее
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Гэта знамянальная дата – пацвярджэнне згуртаванасці двух братэрскіх народаў, імкнення да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння, у аснове якога – шматвекавыя традыцыі сяброўства, цесныя культурныя і духоўныя сувязі.
У рамках Саюзнай дзяржавы паспяхова ажыццяўляюцца дзясяткі сумесных вытворчых, навукова-тэхнічных, сацыяльных, абаронных і іншых праграм. Створаны істотны зачын для рэалізацыі грандыёзных праектаў у ядзернай энергетыцы... Читать далее
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра правёў у Мастах прэс-канферэнцыю для журналістаў Гродзеншчыны
Стала ўжо традыцыяй прэс-канферэнцыі журналістаў цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, што працуюць на тэрыторыі Гродзеншчыны, са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёнам Барысавічам Шапірам праводзіць у адным з раёнаў вобласці. На гэты раз месцам яе правядзення быў абраны Мастоўскі раён.
Пабачыць на свае вочы
Гэтаксама традыцыйна перад пачаткам прэс-канферэнцыі журналісты знаёмяцца з дзейнасцю... Читать далее