У Астраўцы адбыўся першы аматарскі чэмпіянат па більярдзе
1
На працягу 9 гадзін у раённым Доме культуры восем чалавек змагаліся за права называцца лепшым більярдыстам раёна.
Нягледзячы на розны ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, усе партыі былі дынамічныя і непрадказальныя. Балельшчыкам было цікава назіраць за развіццём спаборніцтваў – прыгожа забітыя шары суправаджаліся бурнымі апладысментамі.
Пераможцам турніру стаў Максім Свірскі, які атрымаў 50 працэнтаў ад прызавога фонду чэмпіянату.
Па словах арганізатараў, падобнае мерапрыемства абяцае быць не апошнім.
Вольга ШОЎКУН.