09:20 / 01.04.2012

У католікаў сёння Пальмовая нядзеля

У Пальмовую нядзелю касцёл пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры – пасхальную таямніцу смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Іерусалім адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў.
…Іерусалім чакаў перамен. Рымская акупацыя, пад якой амаль... Читать далее

09:06 / 01.04.2012

Хочаце стаць касманаўтам? Званіце!

1

Хто ў дзяцінстве не марыў стаць касманаўтам? Але мары гэтыя здаваліся такімі ж нязбытнымі, як скажам, знайсці скарб…
Але зараз да яе ажыццяўлення бліжэй, чым калі б то ні было. Як ужо паведамлялі расійскія сродкі масавай інфармацыі, з-за шэрагу ўнутраных праблем там адчуваецца пэўны дэфіцыт жадаючых паступіць у атрад касманаўтаў. Выхад... Читать далее

16:10 / 31.03.2012

Як астраўчане рыхтуюцца да Пасхі?

Вось ужо і Вербная нядзеля надышла. Падрыхтаваўшы сябе духоўна за дні Вялікага посту, на перадвелікодным тыдні хрысціяне пачынаюць рыхтавацца да правядзення святочных дзён. У Чысты чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую суботу пякуць пірагі, гатуюць мноства розных страў, фарбуюць і распісваюць узорамі яйкі. А ўвогуле ўбіраюцца ў... Читать далее

12:00 / 31.03.2012

Астравец стане горадам

Можна павіншаваць жыхароў Астраўца з прыняццем важнага і доўгачаканага ўрадавага рашэння,  аднак называць сябе гараджанамі пакуль крыху дачасна.
27 сакавіка 2012 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даў згоду Гродзенскаму абласному Савету дэпутатаў на аднясенне гарадскога пасёлка Астравец да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Аб гэтым гаворыцца ў Пастанове Савета Міністраў № 268.
Па закону... Читать далее

09:27 / 31.03.2012

31 сакавіка пройдзе акцыя "Гадзіна зямлі". Далучайцеся!

Прыняць удзел у ёй можа і любы жыхар Беларусі, у тым ліку і нашага раёна. Усё, што для гэтага трэба, 31 сакавіка з 20.30 да 21.30 проста выключыць святло, падсветку і непатрэбныя электрапрыборы дома і ў офісе. А каб не сядзець у цемры, можна сустрэцца з сябрамі, выйсці на вячэрнюю... Читать далее

12:15 / 30.03.2012

Раённы конкурс знаўцаў польскай арфаграфіі

Штогод у аддзеле адукацыі Астравецкага райвыканкама праводзіцца конкурс “Знаўца польскай арфаграфіі”.
Польскую мову вучні нашых школ вывучаюць на факультатыўных занятках, якія сёлета арганізаваны ў Гудагайскай школе, Кямелішкаўскім і Рытаньскім НПК і СШ №1. Праўда, дэманстраваць навыкі валодання ёй чамусьці не спяшаюцца. Таму і на раённы конкурс знаўцаў польскай мовы прыехалі толькі... Читать далее

11:49 / 30.03.2012

Канцэрт класічнай музыкі ў Гервяцкім касцёле

Пісаць пра канцэрт – нібы пераказваць меню банкета – як ні старайся, не перадасі словамі ні гармонію гукаў, ні смак страў. Можа, калі б у мяне была музычная адукацыя, і я магла б аперыраваць усялякімі там “крэшчэнда”, “аплікатура” і “дыятоніка”…
Музычнай адукацыі няма, і я не ў стане граматна раздзяліць гукі... Читать далее

09:29 / 30.03.2012

Астравеччына – у тройцы лепшых

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт падвёў вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна, яго раёнаў і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2011 годзе.
Адным з пераможцаў гэтага спаборніцтва ў намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю і сферы паслуг” прызнаны Астравецкі раён – ён... Читать далее

09:25 / 30.03.2012

Дзень паэзіі ў Гудагаі

На дзень паэзіі, які ва ўсім свеце адзначаўся 21 сакавіка, вучні і педагогі Гудагайскай школы запрасілі журналіста “Астравецкай праўды”, маладога і таленавітага паэта Антона Мальшэўскага.
Імя Антона Мальшэўскага вядома школьнікам – аб гэтым сведчыла тое, што дзеці ведаюць не толькі прозвішча Антона, але і яго журналісцкі псеўданім Антон Чык. Значыць, школьнікі... Читать далее

08:31 / 30.03.2012

Увага! Недысцыплінаваныя пешаходы!

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Увага! Недысцыплінаваныя пешаходы!”, акцэнтаваны на прафілактыку парушэнняў правілаў дарожнага руху, праводзіцца ў Беларусі 30 сакавіка.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць пешаходам, што перасякаць праезджую частку дарогі трэба па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці – на скрыжаваннях (па лініі тратуараў і абочын). Перш, чым... Читать далее