31 сакавіка пройдзе акцыя "Гадзіна зямлі". Далучайцеся!

Прыняць удзел у ёй можа і любы жыхар Беларусі, у тым ліку і нашага раёна. Усё, што для гэтага трэба, 31 сакавіка з 20.30 да 21.30 проста выключыць святло, падсветку і непатрэбныя электрапрыборы дома і ў офісе. А каб не сядзець у цемры, можна сустрэцца з сябрамі, выйсці на вячэрнюю прагулку ці прыдумаць іншы занятак па душы.


Кожны год у апошнюю суботу сакавіка каля двух мільярдаў чалавек па ўсёй планеце на адну гадзіну выключаюць святло, каб паказаць сваю заклапочанасць небяспечнымі вынікамі змянення клімату.
Сёлета свой удзел у акцыі пацвердзілі 134 краіны.



Беларусь  далучыцца да сусветнай кліматычнай акцыі “Гадзіна Зямлі” ўжо ў чацвёрты раз. Арганізатарам яе з’яўляецца сусветны фонд дзікай прыроды. У Гродне і вобласці арганізатарамі акцыі выступілі Гродзенскае абласное ўпраўленне па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”. Пачынаючы з 2009 года акцыю ў Рэспубліцы Беларусь падтрымалі 11 міністэрстваў і іх структурных падраздзяленняў, а таксама каля паўмільёна грамадзян Беларусі. Самым значным аб’ектам, які штогод удзельнічае ў мерапрыемстве, з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка.