28-29 марта с 14 до 15 часов судом Островецкого района совместно с отделом ЗАГС и нотариальной конторой с участием представителей отделов образования, культуры, районной больницы, управления по труду, занятости и соцзащите проводится «горячая линия» для несовершеннолетних и их родителей.
Ответы на интересующие вопросы можно получить по тел.: 2-35-38. Читать далее
«Горячая линия» для несовершеннолетних и их родителей
Пра карупцыю і пластыкавыя картачкі ішла размова на адзіным дні інфармавання насельніцтва
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва адбыўся на мінулым тыдні. На гэты раз ён быў прысвечаны дзвюм тэмам: “Барацьба з карупцыяй у Гродзенскай вобласці. Прычыны і ўмовы” і “Развіццё сістэмы безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак”.
У падрыхтоўцы і правядзенні дня інфармавання актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі пракуратуры раёна, праваахоўных органаў, разлікова-касавага цэнтра... Читать далее
З абласных спаборніцтваў астравецкія хакеісты вярнуліся з "бронзай"
Калі на спаборніцтве па хакею сярод удзельнікаў аб’яўляюць астравецкую каманду, сапернікі пачынаюць нервова сціскаць клюшкі, трэнеры хутка распрацоўваць новыя стратэгію і тактыку, а гледачы прадчуваць цікавую гульню. І недарэмна, бо нашы юныя “пяцёркі і варатар” пад бездакорным кіраўніцтвам трэнера Я.М. Яфімава на абласным этапе спаборніцтва па хакею “Залатая шайба” сярод... Читать далее
Рэпарцёр выходзіць у свет: што паказалі стрэлкі гадзінніка?
З восені 2011 года наша краіна ўслед за Расіяй адмовілася ад пераходу на зімовы час. Гэтымі абставінамі былі вельмі ўзрадаваны чыгуначнікі – ім не спатрэбілася мяняць графік руху паяздоў. Усцешыліся і іншыя грамадзяне, якія з пераводам гадзінніка вымушаны былі змяняць свой лад жыцця, не разумеючы, навошта гэта ўсё робіцца.
Як адчуваюць... Читать далее
А вы чулі? Курыць забаронена!
Астравецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама жыхароў раёна, што ў адпаведнасці з выкананнем комплексу мер па рэалізацыі забароны курэння ўнесены змяненні ў шэраг санітарных правіл.
Згодна са зменамі, зараз забараняецца курыць на тэрыторыях і ў памяшканнях (за выключэннем месцаў, якія спецыяльна прызначаныя для... Читать далее
Сёння вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць урачыстасць Звеставання Пана
За дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння Касцёл адзначае свята Звеставанне Пана. Гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў Дзеве Марыі аб тым, што Яна стане Маці Бога, бо пад Яе сэрцам з’явіўся Хрыстус.
Урачыстасць Звеставання Пана падкрэслівае тое, што вызнае Касцёл: «Ён (Хрыстус) дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў... Читать далее
У Астравецкім лясгасе распачалася нарыхтоўка бярозавага соку
Як паведамляе галоўны інжынер Астравецкага лясгаса І.І. Чапукойць, у гэтым годзе ў Астравецкага лясгаса вялікія і амбіцыйныя планы па продажы бярозавага соку. – Ні адзін год не было столькі жадаючых яго набыць. Дарэчы, мы працуем не толькі з насельніцтвам, але і з прадпрыемствамі – пастаўляем бярозавік на “Мінскі завод безалкагольных напояў”,... Читать далее
Скардзіцеся? А дзяржпошліну заплацілі?
Хто хоць раз сутыкаўся з судовым разборам па грамадзянскай справе, ведае, што ў выпадку нязгоды з уступіўшымі ў законную сілу рашэннямі агульных судоў істцы, адказчыкі і іншыя зацікаўленыя асобы могуць абскардзіць іх. У той жа час, як сведчыць практыка, далёка не ўсе ведаюць, што пры падачы скаргі на рашэнне суда... Читать далее
Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага раёна змяніўся кіраўнік
Упраўленне ўзначаліў Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
А.У. Янчэўскі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Астраўцы. Закончыў Астравецкую сярэднюю школу №1. У 1997 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на факультэт “аграномія”.
Працоўную дзейнасць пачаў з пасады галоўнага агранома СВК імя Гашкевіча. У лістападзе 2004-га ўзначаліў СВК “Полацкі Тракт”, пасля аб’яднання гаспадаркі з СВК... Читать далее
У Астраўцы правядзе прыём грамадзян міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
28 сакавіка 2012 года ў Астравецкім раённым выканаўчым камітэце з 11 да 13 гадзін будзе праводзіць прыём грамадзян міністр прамысловасці РБ Дзмітрый Сцяпанавіч Кацярыніч.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі райвыканкама па адрасе: г.п. Астравец, вул. Набярэжная, д. 2 альбо па тэлефоне... Читать далее