А вы чулі? Курыць забаронена!
Астравецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама жыхароў раёна, што ў адпаведнасці з выкананнем комплексу мер па рэалізацыі забароны курэння ўнесены змяненні ў шэраг санітарных правіл.
Згодна са зменамі, зараз забараняецца курыць на тэрыторыях і ў памяшканнях (за выключэннем месцаў, якія спецыяльна прызначаныя для гэтага) на такіх аб’ектах, як спартыўныя пабудовы, чыгуначны транспарт, аптэкі, патолагаанатамічныя бюро, салярыі, цырульні, пральні, дашкольныя ўстановы адукацыі і школы, касметычныя кабінеты, салоны татуіроўкі і перманентнага макіяжу, басейны, аквапаркі, санаторна-курортныя арганізацыі, установы аховы здароўя, памяшканні метрапалітэна, падземныя пешаходныя пераходы.
За парушэнне патрабаванняў санітарнага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт. 16.8 КоАП, у выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь.
Д. ЛОСЬ, загадчыца аддзела гігіены райЦГЭ.