Суботнікі засталіся нам у спадчыну ад савецкіх часоў. Па добрай традыцыі штогод у першай палове красавіка ў акцыі па навядзенні парадку прымаюць удзел усе – ад школьнікаў, да кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў.
Як адносяцца людзі да добраахвотнай працы на карысць грамадства і дзяржавы, высвятляў наш карэспандэнт.
Сяргей Лявонцьевіч Сяўко, начальнік аддзела культуры:
–... Читать далее
Дружна ў суботу выйдзем на работу
Журналісцкае расследаванне: дзе смачней, прыгажэй, дзешавей?
А ў вас ёсць любімы прадуктовы магазін у Астраўцы, дзе вам падабаецца ўсё – ад даступных цэн да багатага асартыменту прадукцыі і якасці абслугоўвання? І ўвогуле, ці ёсць у нас такі магазін, які мог бы задаволіць патрабаванні нават самай капрызнай гаспадыні?
Мы вырашылі адправіцца за прадуктамі па магазінах райцэнтра, а заадно... Читать далее
Раённая спажыўкааперацыя: дасягненні, недапрацоўкі, перспектывы
Сакавіцкае пасяджэнне раённага выканаўчага прадстаўніцтва прайшло з шырокім удзелам высокіх гасцей з Гродна і Мінска. У ім прынялі ўдзел намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь Э.Б. Матуліс, намеснік старшыні Белкаапсаюза Г.Г. Галімаў, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Гродзенскага аблвыканкама А.А. Гавук, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гродзенскай вобласці М.К. Кендыш, старшыня праўлення Гродзенскага... Читать далее
Радасная праводная ў Астравецкім касцёле Узнясення Святога Крыжа
Наступную пасля Пасхі нядзелю традыцыйна называюць праводнай. Раней гаспадыні перад Вялікаднем стараліся напячы столькі пірагоў, каб хапіла да праводнай. Некаторыя напярэдадні гэтага дня яшчэ раз фарбавалі яйкі. А яшчэ на праводную прынята спяваць і весяліцца. Радавацца. Менавіта так прайшоў гэты дзень у Астравецкім касцёле Узнясення Святога Крыжа.
Пасля першай ранішняй... Читать далее
Анёл у тваім сэрцы: падзяліся сваёй дабрынёй…
Дзеці – самая безабаронная катэгорыя насельніцтва. І задача дарослых – засцерагчы іх ад праблем, забяспечыць светлую будучыню.
У нашым раёне пражываюць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, з цяжкімі парушэннямі развіцця, а таксама тыя, хто па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскай любові і ласкі. Людзі, неабыякавыя да іх лёсу, могуць падарыць часцінку сваёй дабрыні,... Читать далее
Зборная каманда Астравецкага раёна па міні-футболе “Меліяратар” заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе
Нагадаем, што спаборніцтва распачалося ў лістападзе мінулага года, а апошнія матчы прайшлі ўжо ў сакавіку. Усе каманды былі падзелены на дзве зоны: поўдзень і поўнач. У першай гулялі каманды са Шчучына, Скідзеля, Дзятлава, Слоніма і дзве каманды з Гродна. Да паўночнай групы аднеслі зборныя з Астраўца, Смаргоні, Навагрудка, Ліды, Воранава... Читать далее
Служба 101: не паліць – ці плаціць?
Аматары паліць траву і смецце зноў узяліся за справу.
Вечарам 9 красавіка падраздзяленні аддзялення па надзвычайных сітуацыях выязджалі на тушэнне сухой травы ў Вялікіх Якентанах. Плошча пажару склала 0,2 гектара. Была пагроза загарання жылых дамоў і пабудоў.
Праз дзень, 11 красавіка, зноў паступіла паведамленне аб спальванні травы і пагрозе ўзгарання дамоў у... Читать далее
Пра самагоншчыкаў, жанчыну-аферыстку, злодзея-псіхолага ў крымінальнай хроніцы
НЯЎДАЛЫ ПСІХОЛАГ
Аказваецца, вопытныя злодзеі здабываюць сабе на хлеб не толькі грубай фізічнай сілай, але і тонкім псіхалагічным падыходам.
Ахвярай аднаго з іх ледзь не стала астраўчанка, медсястра цэнтральнай раённай бальніцы. З дапамогай падману і хлуслівых абяцанняў непрацуючы мужчына, таксама жыхар райцэнтра, угаварыў яе даць на часовае карыстанне залатыя ўпрыгожванні. На шчасце,... Читать далее
Тыдзень postfactum: два погляды на агульную трагедыю
11 красавіка ў Беларусі ўспаміналі ахвяр выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая” мінскага метрапалітэна.
У памяць аб загінуўшых ля ўваходу на станцыю быў устаноўлены мемарыяльны знак. Скульптурная кампазіцыя, вырабленая з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту, уяўляе 15 хваль, на грэбнях якіх – імёны ахвяр выбуху.
Па задумцы аўтара, хвалі сімвалізуюць перарваныя жыцці... Читать далее
Пабудуем царкву разам!
Два гады назад, у 2010 годзе, у мястэчку Варняны ўтварылася праваслаўная абшчына «Прыход храма Свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворцы”.
Да гэтай пары царквы ў вёсцы не было, і праваслаўным вернікам (а сярод іх шмат сталых і нямоглых людзей) даводзілася ездзіць у царкву ў Астравец, адчуваючы вялікія нязручнасці.
Дзякуючы дапамозе Астравецкага райвыканкама... Читать далее