Анёл у тваім сэрцы: падзяліся сваёй дабрынёй…

Дзеці – самая безабаронная катэгорыя насельніцтва. І задача дарослых – засцерагчы іх ад праблем, забяспечыць светлую будучыню.

У нашым раёне пражываюць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, з цяжкімі парушэннямі развіцця, а таксама тыя, хто па розных прычынах пазбаўлены бацькоўскай любові і ласкі. Людзі, неабыякавыя да іх лёсу, могуць падарыць часцінку сваёй дабрыні, прыняўшы ўдзел у дабрачыннай акцыі “Анёл у тваім сэрцы. Ты ў сэрцы анёла”, якая стартавала ў Гродзенскай вобласці і да якой далучыўся Астравецкі раён.


Мэта добрай справы – згуртаваць розныя сацыяльныя слаі насельніцтва, установы і рэлігійныя арганізацыі і падтрымаць дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. У ходзе акцыі будуць прымацца грашовыя сродкі ад насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый, прыватных прадпрымальнікаў. Пройдзе шэраг цікавых мерапрыемстваў, канцэртаў і сустрэч. Свой уклад у добрую справу ўнясуць валанцёры РГА “Чырвоны Крыж” і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – яны таксама плануюць правесці акцыю па зборы добраахвотных ахвяраванняў ад насельніцтва.
Падчас пасяджэння аргкамітэта, якое прайшло 12 красавіка з удзелам намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама В.З. Свілы, было прынята рашэнне, што ўсе сабраныя сродкі будуць размеркаваны ў двух накірунках: частка з іх пойдзе непасрэдна на падтрымку цяжкахворых дзяцей і дзяцей-сірот, а другая частка – на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які наведваюць дзеці з найбольш цяжкімі парушэннямі развіцця. Бо для таго, каб адукацыйны і рэабілітацыйны працэс былі найбольш эфектыўнымі, варта аснасціць цэнтр усім неабходным.
Закончыцца акцыя 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей.
Нават самае маленькае дабро дзеці павінны запомніць надоўга. І няма нічога больш каштоўнага, чым радасць у іх вачах. І мы ўсе павінны гэтаму паспрыяць. Сябры, далучайцеся да акцыі!


Вольга ШОЎКУН.


---------------------------------------


Благотворительный счет:
р/с № 3642522000175
ЦБУ № 417 г. Островец филиал № 423 г. Сморгонь ОАО АСБ «Беларусбанк»
НФО 152101504
УНН 500019147

Отдел образования на укрепление материальной базы ЦКРОиР.