Асабістыя ўражанні члена каманды “Ostrovets Times” ад гульні “Горад-2012”
Калі ў мінулую нядзелю вы бачылі некалькі груп маладых людзей, якія шалёна насіліся па ўсім Астраўцы туды-сюды, калі вы пачулі ад іх недарэчнае і незразумелае, бы нейкае заклінанне: “Яўка правалена. Збірай чамаданы”, і на свае вочы бачылі, як яны нешта змалёўвалі з... Читать далее
Праект “Горад-2012” стартаваў у Астраўцы
Як прайшоў суботнік у Астравецкім раёне
21 красавіка прайшоў агульнарэспубліканскі суботнік.
У Астравецкім раёне ўдзел у ім прынялі 8390 чалавек, што склала 81% эканамічна актыўнага насельніцтва, і больш 700 пенсіянераў, вучняў, беспрацоўных. За гэты дзень у фонд суботніка было пералічана 54 мільёны рублёў.
Як паведамілі ў райвыканкаме, падчас рэспубліканскага суботніка першарадная ўвага была нададзена добраўпарадкаванню населеных пунктаў раёна,... Читать далее
Дзень інфармавання: якія пытанні хвалююць астраўчан?
Чарговы дзень інфармавання быў прысвечаны тэмам “Старэнне і здароўе” і “Стан вытворчага траўматызму ў Гродзенскай вобласці за 3 месяцы 2012 года”.
Сусветны дзень здароўя кожны год у краіне адзначаецца 7 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была створана Сусветная арганізацыя аховы здароўя. У бягучым годзе Дзень здароўя прайшоў пад... Читать далее
Вераніка Дашына: на сцэне і ў жыцці
Упершыню я ўбачыла яе на сцэне гады тры назад. Спачатку юная спявачка з Кямелішак зацікавіла незвычайным і рэдкім прозвішчам. Калі яна заспявала, стала зразумела, што прозвішча – не самае цікавае ў дзяўчынкі. Асабіста мне – чалавеку, які разбіраецца ў музыцы на ўзроўні аматара, было незразумела – адкуль у гэтай маленькай,... Читать далее
“Імгненны натоўп”, ці асаблівасці флэшмобу
Люднае грамадскае месца – вакзал, гандлёвы цэнтр ці проста вуліца горада. Бясконцы, мітуслівы і заклапочаны кожны сваёй праблемай натоўп людзей. Здаецца, нішто і ніхто не здольны вывесці іх з гэтага трансу ўсеагульнай спешкі і занятасці. Аднак адбываецца неверагоднае: літаральна некалькі імгненняў – і ўсё непазнавальна змяняецца. І жывы паток занятых... Читать далее
Велікодныя пісанкі ад Валянціны Завіша з Міхалішак і вучняў Спондаўскай школы
Пасля падвядзення вынікаў конкурсу “Створым свята сваімі рукамі”, які праходзіў на сайце нашай газеты ostrovets.by, адна з яго наведвальніц прапанавала правесці конкурс на лепшую пісанку да Вялікадня.
Гэты конкурс мы аб’явілі яшчэ ў сакавіку. І прасілі дасылаць на яго фотаздымкі пісанак і розных велікодных кампазіцый, створаных з падручнага матэрыялу сваімі рукамі.... Читать далее
Рэкорды і сенсацыі чацвёртага тура інтэлектуальнага турніра
Кожны тур інтэлектуальнага чэмпіянату для кожнай каманды мае свае адметныя асаблівасці – “пайшла” гульня ці не, залежыць ад мноства фактараў. І ўсё ж чацвёрты тур раённага чэмпіянату, які адначасова з’яўляўся другім турам абласнога асінхроннага турніру, літаральна ўсім ігракам запомніцца надоўга. Як прыклад нават не самай складанай – самай неінтэлектуальнай гульні... Читать далее
Тартак і яго жыхары
Слова “тартак” азначае пілараму, лесапільню. А яшчэ гэта вёска ў Астравецкім раёне непадалёк ад Быстрыцы.
Зазірнуць у мінуўшчыну вёскі Тартак мяне натхніла рубрыка “На карце Астравеччыны”, у якой расказваецца пра маленькія вёсачкі раёна. А яшчэ простае і, думаю, зразумелае жыхарам маленькіх населеных пунктаў жаданне, каб у Тартака была будучыня.
Млын
Некалі стары яўрэй... Читать далее
Пасхальны спектакль падарылі прыхаджанам вучні Нядзельнай школы
У дзень светлай Пасхі Хрыстовай па традыцыі вучні Нядзельнай школы пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла парадавалі прыхаджан сваёй мастацкай творчасцю – пасля вячэрняга богаслужэння паказалі дзве пастаноўкі: “Сляпая прынцэса” і “Мех яблыкаў”.
Першую падрыхтавалі вучні старэйшай групы, другую – сярэдняй і малодшай. П’есы расказваюць аб вечных хрысціянскіх каштоўнасцях –... Читать далее
У Астравецкім раённым аддзеле ўнутраных спраў новы кіраўнік
Загадам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Іванавіча Квача ўскладзены абавязкі часова выконваючага пасаду начальніка Астравецкага аддзела ўнутраных спраў.
Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Збойск Іўеўскага раёна. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 2001 – Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Службу... Читать далее