У Астравецкім раённым аддзеле ўнутраных спраў новы кіраўнік

Загадам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Іванавіча Квача ўскладзены абавязкі часова выконваючага пасаду начальніка Астравецкага аддзела ўнутраных спраў.


Уладзімір Іванавіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Збойск Іўеўскага раёна. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 2001 – Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Службу ў органах пачынаў з пасады старшага інспектара дазваляльнай сістэмы, працаваў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Іўеўскага райвыканкама-начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі, старшым інспектарам групы тылавога забеспячэння, начальнікам аддзялення ДАІ. У апошні час займаў пасаду намесніка начальніка Іўеўскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.
19 красавіка Уладзімір Іванавіч быў прадстаўлены кіраўніцтву раёна і асабоваму саставу міліцыі.
Жадаем маладому кіраўніку поспехаў на новым месцы службы.


Марына МАЦКЕВІЧ.