Нядаўна ў Астраўцы адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, узначаліў якое старшыня камітэта Валянцін Мікалаевіч Пракопік. Удзел у рабоце прэзідыума прыняў старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Фаміч Навумчык. Каманду гаспадароў, якая сустракала гасцей, узначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
Асноўным пытаннем, вынесеным... Читать далее
Астравеччыну паглядзелі і справы абмеркавалі
Маналог агранома: «Прашу зямліцу: не падвядзі!..»
–Аграномія – гэта маё. Нават не ведаю, адкуль ўва мне гэтая ўпэўненасць, але яна ёсць. Так, гэта складаная прафесія. І вельмі адказная – ад своечасовасці і граматнасці маіх рашэнняў часта залежаць вынікі працы ўсяго калектыву. Так, прафесійнага вопыту пакуль малавата – усё ж сёлетняя пасяўная толькі другая ў маім працоўным... Читать далее
Вернутыя імёны: да 150-годдзя ксяндза-пробашча Юзафа Бародзіча
Не перастаю радавацца таму, наколькі багата наша зямля на таленты. На жаль, складаны гістарычны шлях, палітычныя абставіны не заўсёды давалі развівацца ў поўнай меры ўсім магчымасцям. Шмат страчана, многае забыта...
У сузор’і яркіх, таленавітых святароў, якія працавалі ў Клюшчанскім касцёле і пакінулі аб сабе след у памяці пакаленняў, дабавілася яшчэ адна... Читать далее
Нашы землякі ў свеце: Святаслаў Бразевіч
Святаслаў Станіслававіч Бразевіч (24.2.1954, в. Чэрнішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобласці).
Расійскі вучоны ў галіне сацыялогіі. Доктар сацыялагічных навук (1997), кандыдат гістарычных навук (1993), прафесар (1999), палкоўнік запасу. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, сапраўдны член Нацыянальнай акадэміі ювеналогіі, Балтыйскай педагагічнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай акадэміі кіравання персаналам.
Выхоўвала С. Бразевіча маці, якая была настаўніцай... Читать далее
Дырыжор узорнага аркестра або квінтэт Антановічаў
Не ведаю чаму… Я бачыла гэта толькі ў старым кіно… Але моўнае спалучэнне “духавы аркестр” асацыіруецца ў мяне з незнаёмым паркам. Дагледжаным, з акуратнымі дарожкамі, што бягуць усе ў адным накірунку – да амфітэатра. Цэлы дзень у паветры, на клумбах, у садах бушаваў май, а пад вечар стаміўся – скруціўся... Читать далее
Сустракаем Вялікдзень!
ПАВАЖАНЫЯ ВЕРНІКІ!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Пасхі!
Зноў, як і кожную вясну, хрысціянскі свет адзначае светлае Уваскрэсенне Хрыстова.
Сёлета Пасху адначасова адзначаюць усе хрысціяне, яна нясе ў сабе духоўнае адзінства, злучае сэрцы, умацоўвае традыцыі нашых продкаў, нясе мір і спакой у кожную сям’ю і ва ўсё грамадства.
Традыцыі гэтай светлай урачыстасці зыходзяць... Читать далее
Айцец Георгій: "З малітвай – усё атрымаецца"
Амаль год таму была створана Благачынная акруга цэркваў Астравецкага раёна. Тады ж у новай для сябе якасці – Благачыннага і настаяцеля храма Святых апосталаў Пятра і Паўла – прыступіў да пастырскага служэння іерэй Георгій Савіцкі. Напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята – Светлага Хрыстовага Уваскрэсення “Астравецкая праўда” вырашыла пазнаёміць сваіх чытачоў з... Читать далее
Послание Президента Беларуси белорусскому народу и Национальному собранию (избранные места)
Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 апреля обратился с традиционным ежегодным посланием к белорусскому народу и Национальному собранию, после этого он ответил на вопросы депутатов. Выступление длилось чуть более трех часов. Его трансляцию вели белорусские телеканалы и радио.
Беларусь подвергается массированному давлению
«Наше молодое суверенное государство, которое проводит самостоятельную внешнюю и внутреннюю... Читать далее
У Гервяцкім касцёле з'явіўся рукатворны цуд
—Ці хочаце паглядзець, з якой абноўкай сустракае свята Вялікадня наш касцёл? – пацікавіўся ў мяне на тым тыдні ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Пятровіч Нясцюк.
Ну, у Гервяцкім касцёле і каля яго можна знаходзіцца бясконца – і не надакучыць, быў бы толькі час. І абноўкі – тую ці іншую –... Читать далее
Дзяржава гатова ісці насустрач прадпрымальным людзям
На тэрыторыі Астравецкага раёна дзейнічаюць больш за 90 камерцыйных арганізацый і больш за 320 індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2010 годзе камерцыйныя арганізацыі выплацілі 2,7 мільярда рублёў падаткаў, што склала 13,5 працэнта паступленняў у бюджэт нашага раёна, а індывідуальныя прадпрымальнікі забяспечылі 5 працэнтаў паступленняў у бюджэт – выплачана больш за 1 мільярд... Читать далее