Фортуна улыбнулась не всем островецким легкоатлетам

16:30 / 07.06.2013
У чарговы раз паклікала Гродна зборныя каманды гарадоў і раёнаў на першынства вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 1998-1999 гадоў нараджэння.

Астравецкую каманду на спаборніцтвах прадстаўлялі 13 чалавек. Аднак фартуна ўсміхнулася не кожнаму. Найбольш паспяхова выступіў Максім Русенчык, які другім дайшоў да фінішнай прамой у спартыўнай хадзьбе на 3 кіламетры і стаў трэцім на дыстанцыі 2 кіламетры. Дыск Аліны Гудойцевай даляцеў да другой прыступкі п’едэсталу. А самая малодшая прадстаўніца астравецкай каманды, Аліна Кежун, двойчы была пятай у бегу на 2 і 3 кіламетры.


Фота з сайта vitosp1.ucoz.ru.