Дзень смеху адзначылі ў тэрытарыяльным цэнтры
15:36 / 03.04.2019
Дзень смеху адзначылі наведвальнікі і супрацоўнікі аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Песні і жарты, вясёлыя конкурсы і гісторыі – Дзень смеху сабраў на пляцоўцы каля тэрытарыяльнага цэнтра маладых людзей з інваліднасцю.
– Мерапрыемству спрыяла добрае надвор’е, менавіта таму яго вырашана было правесці на свежым паветры, – расказвае загадчык аддзела Аксана Свірская. – Пасля цікавых конкурсаў і забаў моладзь запрасілі на шашлыкі, арганізаваныя супрацоўнікамі нашага аддзялення.