Сильные духом вышли "На старт"

09:12 / 02.03.2017
спорт опфр 4На сустрэчу са спортам і здаровым ладам жыцця ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Старт” завіталі выхаванцы карэкцыйнага цэнтра і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра – тут прайшлі штогадовыя спаборніцтвы “На старт”, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны. Арганізатарамі спартыўных спаборніцтваў  сталі тэрытарыяльны цэнтр, аддзел адукацыі, спорту і турызму і фізкультурна-спартыўны клуб.

свиллоСёння, як ніколі, важнае значэнне адыгрывае інтэграцыя ўсіх людзей у грамадстве. Нездарма ў нашай краіне рэалізуецца праект ААН “Інклюзіўная Беларусь”, адной з мэт якога з’яўляецца стварэнне платформы для  людзей з абмежаванымі магчымасцямі, каб яны маглі заявіць пра сябе. Вялікую работу ў гэтым накірунку праводзяць Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, карэкцыйны цэнтр, – сказаў,   адкрываючы спартыўнае мерапрыемства,  намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – У меру сваіх магчымасцей кожны з нас стаіць на абароне сваёй сям’і і краіны, і таму ў гэты  дзень я жадаю ўсім здароўя, энергіі і імкнення рухацца наперад. І няхай перамогу атрымае мацнейшы!

спорт опфр 3

спорт опфрТры каманды, у якія размеркаваліся ўдзельнікі спаборніцтваў, выйшлі на старт.   Бег з эстафетнай палачкай, праз абручы,  з  мячамі ў руках, перадача мяча нагамі, юны хакеіст, конкурс з ракеткамі для тэніса, пераправа і дартс, у якім спаборнічалі капітаны,  –  хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты стойка і мужна, як і належыць сапраўдным абаронцам Айчыны, пераадольвалі перашкоды і імкнуліся да перамогі.
Здавалася, што,  нягледзячы на вынікі, у  зале не было пераможаных – тут правілі баль спорт і станоўчыя эмоцыі. У гэты час  журы падлічвала ачкі і вызначала месцы, у выніку чаго першымі сталі юныя спартсмены з каманды “Прамень”, другімі  былі  “Дэльфіны”, а трэцімі   –  спартсмены  з “Маланкі”.

спорт опфр 2Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі,  імянныя граматы  і камандныя дыпломы ад Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

Текст: