Кідальніца молата Марыёла Букель расказала, як “дабывала” бронзу ў Кеніі

16:00 / 23.08.2021

Наша вядомая зямлячка, кідальніца молата з Варнян Марыёла Букель дапоўніла сваю калекцыю ўзнагарод яшчэ адным важкім медалём – бронзай на чэмпіянаце свету сярод юніёраў.

Нагадаю, што пуцёўку на спаборніцтвы, якія праходзілі ў горадзе Найробі (Кенія), спартсменка атрымала, “узяўшы” бронзу на чэмпіянаце Еўропы. Падобна, гэты колер медаля імпануе Марыёле – у Найробі яна таксама паднялася на трэцюю прыступку ганаровага п’едэстала, кінуўшы молат на 65 метраў 20 сантыментаў.

Нам удалося звязацца са спартсменкай, і яна падзялілася ўражаннямі ад выступлення:

– Эмоцыі, канешне, радасныя, але хацелася кінуць молат далей. Перад спаборніцтвамі была настроена на лепшы вынік, але, на жаль, на гэты раз не атрымалася. Паўплывала і тое, што былі цяжкасці з акліматызацыяй. Кенія знаходзіцца на высакагор’і – дзесьці каля 2 000 над узроўнем мора, і мне там цяжка дыхаць. У дадатак за 3 дні да старту прыхварэла. Усё гэта супала – і з-за гэтага поўнасцю не адчуваю радасці прызёра. А так усё крута! Асабліва бамбезна нас сустракалі ў гатэлі: выходзіў увесь персанал, спяваў афрыканскія песні, падыгрываючы сабе посудам. Гэта выглядала забаўна і цікава. Людзі ветлівыя, а вось сама краіна і горад – мне здаецца, тут немагчыма выжыць, таму жыхарам застаецца пажадаць моцнага здароў’я і ўдачы. Асобная тэма – сітуацыя на дарозе. Мы ездзілі картэджам і каля гадзіны дабіраліся да стадыёна – дзякуй вадзіцелям, што дастаўлялі нас цэлымі і здаровымі. Вы не ўяўляеце, праз што ім даводзілася праходзіць на праез джай частцы. Вялікі дзякуй маме і бабулі, якія хваляваліся за мяне дома,– думаю, яшчэ больш, чым я. Дзякуй трэнеру Наталлі Германюк, Івану Ціхану за карысныя парады і ўсім, хто мяне падтрымліваў. Усіх абдымаю і люблю!

3.jpg

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст: