На Астравеччыне прайшло свята “Дыялог нацый”, прымеркаванае да 20-годдзя клуба (обновлено)

14:16 / 28.06.2021
400

IMG_6483.jpg

У мінулую суботу ў Рымдзюнах адбылося падвоенае свята: жыхары і госці аграгарадка адзначалі 20-годдзе мясцовага клуба і ўдзельнічалі ў «Дыялогу нацый». 

Сімвалічна, што менавіта ў Год народнага адзінства такое знакавае свята ізноў прайшло ў Гервяцкім краі, дзе шмат стагоддзяў побач жывуць, працуюць і гадуюць дзяцей беларусы, літоўцы, украінцы, рускія. 
Пазалетась сімвалам свята быў абраны рамонак – кветка, якая цвіце ў многіх краінах. На ўваходзе ў аддзел культуры і вольнага часу дзяўчаты ў народных строях прычаплялі гасцям бутаньеркі з гэтым сімвалам.

IMG_6460.jpg

IMG_6468.jpg

На творчым вернісажы былі прад­стаў­лены работы народных мастроў Бела­русі і Латвіі Марыі Мажэйка і Марыі Ку­ка­ране, а таксама рамеснікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Аст­ра­вецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, лялькі з прыватнай калекцыі. Таксама можна было набыць кнігу краязнаўцы, былой супрацоўніцы рэдакцыі Ганны Чакур «Вялікая душа маленькай парафіі», у якой на трох мовах – беларускай, рускай і літоўскай – распавядаецца пра гісторыю гервяцкага  касцёла і светлай памяці ксяндза Леаніда Несцюка. 
Усмешлівыя гаспадыні, актыўныя ўдзель­ніцы аматарскага аб’яднання тра­ды­­цыйнай народнай культуры «Жыль­ві­ціс» частавалі гасцей унікальным чаем, зробленым з мясцовых траў, і хатняй выпечкай. Пакаштаваць мёд і даведацца, як ён нараджаецца, можна было на прэзентацыі «Дарогай мёду». 

IMG_6465.jpg

IMG_6461.jpg

Аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Рымдзюны бадай што адзіны з клубаў Астравеччыны, які можа па­хваліцца багатым музейным пакоем, дзе сабрана амаль тысяча экспанатаў. На свяце адбылася прэзентацыя другога музейнага пакоя – у адрозненні ад іншых экспазіцый, тут да кожнай рэчы можна дакрануцца, адчуць цеплыню рук, якія пралі, ткалі, шылі…  Падчас прэзентацыі Наталля Бялячыц расказала пра супра­цоўніцтва ў межах этнаграфічнага музея з калегамі з Латвіі. 

IMG_6476.jpg

– Я шчыра ўдзячна кожнаму, хто прыехаў сёння да нас, – напачатку свята сказала загадчык аддзела культуры і вольнага часу Наталля Бялячыц. – Невыпадкова сімвалам свята быў абраны рамонак – кветка, якая сімвалізуе чысціню, прастату, адкрытасць. Жадаю, каб усе вашы жаданні споўніліся, а галоўнае – будзьце здаровымі!

Павіншаваць віноўнікаў свята ў гэты дзень прыехала шмат людзей. 

– Рымдзюны – унікальнае месца. Тут цесна пераплецены традыцыі двух народаў, – віншуючы, сказаў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко. – Адзін з маіх настаўнікаў па жыцці казаў, што трэба любіць тое, што робіш. Я больш чым упэўнены, што Наталля Аляксандраўна любіць сваю справу, і за што яна не ўзялася б – усё атрымліваецца якасна. 

IMG_6499.jpg

Ад Астравецкага райвыканкама Генадзь Паўлавіч уручыў сертыфікат. Да він­ша­ванняў далучыліся і намеснік дырэк­тара КСУП «Гервяты» па ідэалагічнай рабоце Алена Сцефановіч, старшыня раён­най арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Раткевіч, старшыня Мінскай суполкі літоўцаў «Віцязь» Уладзімір Бублевіч. Цёпла павіншавала калег са святам загадчык сектара культуры райвыканкама Вольга Баяровіч, якая граматамі і Падзячнымі пісьмамі адзначыла работу супрацоўнікаў мясцовага аддзела На­тал­лі Бялячыц, Аліны Штура, Тэрэсы Якаў­левай, Сігітаса Мацкойця.  
Цудоўным музычным аздабленнем свята сталі нумары ад лепшых калек­тываў і артыстаў Астравеччыны: хору «Польскае рэха Астраўца», народнага ансамб­ля народных інструментаў «Скарбніца», Анастасіі Ляховіч і іншых. Таццяна Глазунова, якую многія астраўчане памятаюць па канцэртах арганнай музыкі ў гервяцкім касцёле, выступіла на рымдзюнскай сцэне са сваім калектывам «Натхненне». Сказаць, што ўсе былі ў захапленні ад іх выступлення – нічога не сказаць! Творчы калектыў навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава запаў у самае сэрца.

IMG_6548.jpg

IMG_6545.jpg

…На працягу многіх стагоддзяў у Гер­вяцкім краі пануе дыялог паміж бела­русамі, літоўцамі, украінцамі, рус­кімі і іншымі нацыянальнасцямі…

IMG_6528.jpg

IMG_6523.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений